Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Краіны «Усходняга партнёрства» - за ўдзел беларускай «палаткі» ў Еўранэсце Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Краіны «Усходняга партнёрства» - за ўдзел беларускай «палаткі» ў Еўранэсце

04.03.2010 18:35 - Крыніца: Хартыя'97

Парламенты Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны хочуць бачыць у Еўранэсце нелегітымных беларускіх «дэпутатаў», а не пазапарламенцкую апазіцыю.

Пра гэта, як паведамляе польскае інфармацыйнае агенцтва РАР, гаворыцца ў спецыяльным лісце, распаўсюджаным у Брусэлі. Дакумент падпісалі кіраўнікі парламентаў пяці названых краін «Партнёрства». Яны патрабуюць, каб Беларусь мела ў Еўранэсце такое ж прадстаўніцтва, як і «партнёрская» пяцёрка.

На думку армянскіх, азербайджанскіх, грузінскіх і ўкраінскіх парламентарыяў, гэта тая саступка, якой неабходна было б заплаціць за непрызнанне Лукашэнкі і Беларуссю сепаратысцкіх грузінскіх рэгіёнаў - Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, перадае .

Тым часам, кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Яцэк Пратасевіч, які нядаўна наведваў Менск у складзе дэлегацыі Еўрапарламента, адзначыў, што ліст «пяцёркі» - вынік «вельмі эфектыўнай дзейнасці беларускай дыпламатыі» ў былых савецкіх рэспубліках.

Нагадаем, што ў адпаведнасці з праскай дэкларацыяй ў склад Парламенцкай асамблеі «Усходняга партнёрства» павінны ўваходзіць 60 парламентарыяў - па дзесяць ад кожнай краіны-ўдзельніцы. Аднак у сувязі з тым, што Еўрапарламент не прызнае беларускі «нацыянальны сход» з-за недэмакратычнага характару выбараў, ён прапанаваў Еўранэсту наступны кампраміс па Беларусі - пяць прадстаўнікоў ад беларускага «парламента» і пяць ад дэмакратычнай апазіцыі. У сваю чаргу Менск адхіліў гэтую прапанову. А таму Еўрапарламент вырашыў запрасіць на пасяджэнне ПА «Усходняе партнёрства» дзесяць назіральнікаў ад апазіцыі.

«Існуюць розныя прычыны, чаму дэпутаты з былых савецкіх рэспублік падтрымліваюць пазіцыю беларускага «парламента» і ўладаў. Бывае, што гэта звязана з пытаннем двухбаковых адносін, часам - з агульнымі інтарэсамі... Акрамя таго, ва ўсіх гэтых краінах назіраецца не лепшая карціна з правамі чалавека і дэмакратыяй», - заявіў журналістам учора ўвечары Яцэк Пратасевіч.

Хоць Еўранэст - добрая пляцоўка для супрацоўніцтва парламентаў усходнееўрапейскіх краін, але «Еўрапарламент не можа даць згоду на працу любой цаной», падкрэсліў Яцэк Пратасевіч.

Як бы там ні было, еўрапарламентары занепакоеныя падобнай салідарнасцю з беларускімі ўладамі пяці краін-удзельніц «Партнёрства». Таму не выключана, што запланаваны раней тэрмін паседжання Еўранэста (24-25 сакавіка) будзе адкладзены.

Напярэдадні была распаўсюджана інфармацыя, што прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі маюць намер правесці кансультацыі з дэпутатамі, якія прадстаўляюць краіны «Усходняга партнёрства». Па словах старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, беларускія дэмакраты маюць намер накіраваць адпаведныя лісты парламентам «пяцёркі» і растлумачыць сваю пазіцыю адносна складу дэлегацыі Беларусі ў Еўранэсце.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .