Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Краіны “Усходняга партнэрства” — за ўдзел Палаты прадстаўнікоў у Эўранэсьце Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Краіны “Усходняга партнэрства” — за ўдзел Палаты прадстаўнікоў у Эўранэсьце

04.03.2010 17:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Парлямэнты Армэніі, Азэрбайджану, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны хочуць бачыць у Эўранэсьце (Парлямэнцкай асамблеі Партнэрства) беларускіх дэпутатаў, а не пазапарлямэнцкую апазыцыю.


Пра гэта, як падае польскае інфармацыйнае агенцтва , гаворыцца ў адмысловым лісьце, распаўсюджаным у Брусэлі. Дакумэнт падпісалі кіраўнікі парлямэнтаў пяці названых краін “Партнэрства”. Яны патрабуюць, каб Беларусь мела ў Эўранэсьце гэткае ж прадстаўніцтва, як і “партнэрская” пяцёрка.

Паводле армянскіх, азэрбайджанскіх, грузінскіх, малдоўскіх і ўкраінскіх парлямэнтароў, гэта тая саступка, якою неабходна было б заплаціць за непрызнаньне Лукашэнкам і Беларусьсю сэпаратысцкіх грузінскіх рэгіёнаў — Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

Тым часам кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту па Беларусі Яцэк Пратасэвіч, які нядаўна наведаў Менск у складзе дэлегацыі Эўрапарлямэнту, адзначыў, што ліст “пяцёркі” — вынік “вельмі эфэктыўнай дзейнасьці беларускай дыпляматыі” ў былых савецкіх рэспубліках.

Нагадаем, што ў адпаведнасьці з праскай дэклярацыяй у склад ПА “Усходняга партнэрства” павінны ўваходзіць 60 парлямэнтароў — па дзесяць ад кожнай краіны-ўдзельніцы. Аднак у сувязі з тым, што Эўрапарлямэнт не прызнае беларускі Нацыянальны сход з-за недэмакратычнага характару выбараў, ён прапанаваў Эўранэсту наступны кампраміс па Беларусі — пяць прадстаўнікоў ад беларускага парлямэнту і пяць — ад дэмакратычнай апазыцыі. У свае чаргу, Менск адхіліў такую прапанову. А таму Эўрапарлямэнт вырашыў запрасіць на першае паседжаньне ПА “Ўсходняга партнэрства” дзесяць назіральнікаў ад апазыцыі.

“Існуюць розныя прычыны, чаму дэпутаты з былых савецкіх рэспублік падтрымліваюць пазыцыю беларускага парлямэнту і ўладаў. Бывае, што гэта зьвязана з пытаньнем двухбаковых адносінаў, часам — з агульнымі інтарэсамі… Акрамя таго, ва ўсіх гэтых краінах назіраецца не найлепшая карціна з правамі чалавека і дэмакратыяй”, — заявіў журналістам учора ўвечары Пратасэвіч.

Хоць “Эўранэст” — добрая ідэя ў справе супрацоўніцтва парлямэнтаў усходнеэўрапейскіх краін, “Эўрапарлямэнт ня можа даць згоду на працу любой цаной”, — падкрэсьліў Яцэк Пратасэвіч.

Як бы там ні было, эўрапарлямэнтары занепакоеныя падобнай салідарнасьцю зь Беларусьсю з боку пяці краін-удзельніц “Партнэрства”. Таму ня выключана, што заплянаваны раней тэрмін паседжаньня “Эўранэсту” (24—25 сакавіка) будзе адкладзены.

Напярэдадні была распаўсюджаная інфармацыя, што прадстаўнікі АДС маюць намер правесьці кансультацыі з дэпутатамі, якія прадстаўляюць краіны “Ўсходняга партнэрства”. Паводле старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, беларуская апазыцыйная кааліцыя хоча даслаць адпаведныя лісты да парлямэнтаў “пяцёркі” і патлумачыць сваю пазыцыю адносна складу дэлегацыі Беларусі ў “Эўранэсьце” .

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .