Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Кнігу пра Агінскага пераклалі зь беларускай на літоўскую Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Кнігу пра Агінскага пераклалі зь беларускай на літоўскую

04.03.2010 07:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Ігар Карней

У Вільні выдадзены пераклад на літоўскую мову кнігі Сяргея Верамейчыка — беларускага дасьледчыка жыцьця палітычнага і грамадзкага дзеяча, кампазытара Міхала Клеафаса Агінскага.

20 гадоў таму спадар Верамейчык — мастак па адукацыі — прыехаў зь Менску ў Залесьсе на Смаргоншчыне, дзе цягам 1802—1822 гадоў у родавым маёнтку жыў і працаваў Агінскі. У статусе старшага навуковага супрацоўніка будучага музэю Верамейчык ня толькі прысьвяціў сябе пошуку новых старонак у біяграфіі дыплямата, паўстанца, аўтара ўсясьветна вядомага палянэзу ля-мінор (“Разьвітаньне з Радзімай”), але і далучыў да гэтага мясцовых дзяцей. Неўзабаве ў Залесьсі пачала дзейнічаць майстэрня маляваньня “Апалонік” і тэатральна-музычная студыя “Альтанка”.

Верамейчык: “Самае галоўнае тут усё ж суб’ект. Менавіта такім суб’ектам, які паспрыяў і на самой справе зьдзейсьніў пераклад і выданьне гэтай кніжкі, стаў Вітас Руткаўскас — дырэктар музэю Агінскіх у горадзе Рытавас каля Клайпеды. І менавіта дзякуючы ягонаму імпэту зьявілася гэтае выданьне. Мы зь ім пазнаёміліся вельмі даўно, пасябравалі; і ён як дырэктар музэю ўбачыў “сваяцкасьць” роду Агінскіх менавіта па лініі Беларусь-Літва. Таму што род Агінскіх узьнік на Смаленшчыне ў часы Вялікага Княства Літоўскага. А потым адбылася гэткая міграцыя роду ў маёнтак Агінты, па-літоўску — Ogintai. Туды прыехалі яшчэ не Агінскія, а князі Глушонкі. А ўжо потым, калі нарадзіліся там дзеці, іх ужо пачалі зваць па назьве Агінтаў — Агінскімі. Таму можна казаць, што радзіма прозьвішча Агінскіх знаходзіцца каля невялікага гарадка Кайшадорыс, менавіта ў гэтых Агінтах. Зараз, праўда, там ужо амаль нічога няма. Стаяць дзьве хаткі, алейкі. Аднак так ці інакш род Агінскіх сваёй гісторыяй зьвязаў сучасныя Літву і Беларусь. І якраз гэта ў маёй кніжцы заўважыў Вітас Руткаўскас”.

Карэспандэнт: “Атрымліваецца, што перакласьці наяўны матэрыял літоўскаму боку прасьцей, чым рабіць уласнае дасьледаваньне?”

“Справа ў тым, што ў іх такіх дасьледаваньняў папросту не было. Яны самі казалі, што гэта для нас унікальна, паколькі ніхто так падрабязна не складаў і не вывучаў вось гэты храналягічны ланцужок — пачынаючы ад узьнікненьня роду, разглядаючы жыцьцё Агінскага — і заканчваючы пэрыядам жыцьця гэтага роду пасьля Міхала Клеафаса Агінскага. Але дзякуючы таму, што яны ў Эўразьвязе, у іх ёсьць магчымасьць ствараць вялікія праекты. Гэты праект разьлічаны на 10 гадоў і мае назву “Гісторыя культуры роду Агінскіх”. Пад гэты праект Вітас знайшоў фінансаваньне, і ў рамках праекту тысячным накладам выдадзеная вось гэтая кніга. Трэба падзяку зрабіць яшчэ Сержуку Вітушку, які “сасватаў” выдатную перакладчыцу. Гэта Марыя Шупа, яна вучыцца ў Вільні. Пасьля я пытаўся ў літоўцаў адносна якасьці перакладу. І яны адзначалі: зроблена праца вельмі якасна (а там трэба было яшчэ два вершы перакладаць). Так што, дзякуючы спалучэньню такіх вось аптымістычных фактараў, і зьявілася гэтая кніга. І літоўцы цяпер таксама будуць чытаць маю кнігу пра Агінскага”.

Карэспандэнт: “Унутранае аздабленьне кнігі аналягічнае беларускаму?”

“Не, яно адрозьніваецца. Таму што гэта прадукт ужо іхны. Яны ўзялі наш матэрыял, але дадалі ілюстрацый, якіх у нас не было — вельмі якасныя партрэты, краявіды. І сам Вітас, пасьля таго як пабываў летась у Флярэнцыі, дадаў фотаздымкі ў храме Санта-Крочэ, дзе пахаваны Агінскі. Так што перадусім яны дадалі шмат ілюстрацый, якія вельмі станоўча паўплывалі на якасьць. У нас быў фармат невялікі, а ў іх ужо нашмат большы. Дый усё там зроблена, на мой погляд, проста цудоўна”.

Карэспандэнт: “Калісьці вы зьбіраліся рэалізаваць маштабны праект — пераклад з францускай на беларускую мову “Мэмуараў” Агінскага…”

“Я працую ў гэтым кірунку, але пакуль казаць нешта надта аптымістычнае, шчыра кажучы, не выпадае. Увогуле такая задума ўзьнікла даўно, калі я яшчэ толькі прыехаў у Залесьсе. Даведаўшыся, што існуюць мэмуары — чатыры тамы на францускай мове — я пацікавіўся ў навукоўцаў у Менску: ці займаўся хто гэтым? І са зьдзіўленьнем даведаўся — аказваецца, ніхто ніколі не перакладаў! Дарэчы, літоўцы паводле згаданага ўжо праекту выдалі першы і другі тамы ў перакладзе на літоўскую мову — мэмуары Агінскага, якія ён пачаў складаць у Залесьсі. Наагул ён усё жыцьцё зьбіраў лісты, абавязкова рабіў копіі, у тым ліку дыпляматычнай перапіскі. А таксама вёў дзёньнікі. І вось на падставе гэтых дзёньнікаў пачаў складаць мэмуары ў Залесьсі, а скончыў працу ў Флярэнцыі. А сакратар Агінскага Леанард Ходзька, нараджэнец вёскі Аборак на Маладэчаншчыне, потым выдаў у Парыжы (за сродкі Агінскага, зразумела) гэтыя чатыры тамы. І я з дапамогай нашых сяброў з Парыжу — прафэсара Сарбоны Бэнэдыкта Завішы — нават знайшоў дзьверы таго выдавецтва, празь якія выходзіў Ходзька зь першым накладам кнігі. І мая ідэя — павесіць там мэмарыяльную дошчачку ў гонар ня толькі Агінскага, а менавіта ў гонар выданьня гэтых мэмуараў дзякуючы Леанарду Ходзьку”.

Свой галоўны літаратурны твор — “Мэмуары” — Міхал Клеафас Агінскі завяршыў як “запавет нашчадкам” ужо ў Італіі. У 1826 годзе сыстэматызаваныя ўспаміны выйшлі на францускай мове ў Парыжы. Потым былі пераклады на нямецкую і польскую, ня так даўно два тамы выйшлі па-літоўску. Меркавалася, што ў 2010 годзе зьявіцца першы том “Мэмуараў” па-беларуску. Аднак пэўнасьці ў гэтым пакуль няма — зрэшты, як і вялікай зацікаўленасьці з боку дзяржаўных установаў.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .