Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай “Казюкі” ў Горадні Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

“Казюкі” ў Горадні

04.03.2010 18:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

4 сакавіка — дзень сьвятога Казіміра, заступніка рамесьнікаў. Сёньня ў Горадні адбыўся з гэтай нагоды кірмаш рамёстваў. Сьвята адзначаецца ў горадзе з пачатку 2000-х гадоў. Дарэчы, у гарадзкім катэдральным каталіцкім саборы алтар сьвятога Казіміра існуе ўжо трыста гадоў.

Карэспандэнт: «Дзень на гарадзенскія „Казюкі“ вятрысты, халодны, і гэта — традыцыйна, хаця сонца таксама паказваецца. Людзей нямала — і майстроў, і наведнікаў, бо гэта ў цэнтры Горадні адбываецца — на пешаходнай вуліцы ў старой забудове».

Спадарыня: «Увогуле вельмі багаты выбар і вельмі ўсё прыгожае, цікавае. Асабліва мне спадабаліся гліняныя скульптуркі. Я набыла сувэніры дочкам, старгавалася за восемдзесят тысяч — за чатыры штукі. Так што я вельмі задаволеная».

Майстар са Смаргоні: «Казімір сьвяты — патрон рамесьнікаў, вясна пачынаецца з гэтага сьвята. Што за зіму зрабілі — тое паказваем. На віленскія „Казюкі“ цяпер ня трапіш, цяжка заехаць, візы ня маю. Хацелася б, каб хутчэй нам 50-кілямэтровую зону зрабілі, і мы туды рванем „з Масквы да Вільні“, таму што Масква нас ужо дастала… Са Смаргоні недалёка да Вільні, а зьезьдзіць ня можаш, вялікая праблема — і нашая мытня, і іхняя, бяда цэлая».

Пэнсіянэрка: «Я толькі прыйшла, не пасьпела паглядзець. Купляць? Напэўна, не. Няма грошай, пэнсія невялікая, толькі паглядзець можна на ўсё…»

Спадар: «Шчыра кажучы, на гарадзенскіх „Казюках“ вельмі шмат вырабаў пошлых і кічовых, якія я б адразу вывозіў на сьметнік. Гэта ўзровень культуры нашых людзей, якія чымсьці займаюцца, але ў які бок ідуць — ня ведаюць. Няма разуменьня — што рабіць, як рабіць? Не, ёсьць і прафэсіяналы. Я кожны год тут хаджу і нешта купляю сабе, але шмат такога, чаго я стыдаюся, што тут ёсьць».

Карэспандэнт: «Гэта ўсё пад эгідай праўладнага Саюзу палякаў, яго кіраўнік прэсавую канфэрэнцыю праводзіць. Што вы думаеце наконт існаваньня двух саюзаў палякаў — Борыс і Сямашкі?»

Спадар: «Я лічу, што сьвята гэтае, сьвятога Казіміра, не належыць нікому — ні адным, ні другім. Яно раней існавала і надалей будзе існаваць. А гэты разлад у Саюзе палякаў — мне сорамна нават за палякаў, што яны між сабой ня могуць дамовіцца. Гэта яшчэ раз гаворыць, што ніякія яны не палякі, гэта нашы людзі, каторыя ня могуць падзяліць грошы».


    

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



5 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .