Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Касі Салаўёвай пагражае два гады зьняволеньня Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Касі Салаўёвай пагражае два гады зьняволеньня

08.04.2008 10:54 - Крыніца: Хартыя'97

Сёньня ў полацкім гарадзкім судзе пачынаецца суд над Касей Салаўёвай. Дзяўчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Ёй пагражае да двух гадоў зьняволеньня.

Кася Салаўёва лічыць, што яе ня будуць караць пазбаўленьнем волі. “У нас не тая абстаноўка ў краіне, каб рызыкаваць і саджаць чалавека проста ні за што. Ня думаю, што ўлады захочуць псаваць свае адносіны з Захадам. Таму лепей будзе даць мне штраф і адпусьціць. Бацькі падтрымліваюць. Хвалююцца, напэўна, але яны мяне так выхоўвалі, што годнасьць даражэйшая за жыцьцё”, - кажа Кася ў інтэрвію “Радыё Свабода”.

Яна таксама прыгадала, што восем актывістаў “Маладога фронту”, якіх судзілі ў Менску, Салігорску, Нясьвіжы і Баранавічах пакаралі штрафамі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. І толькі аднаго маладафронтаўца, цяперашняга лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча, пакаралі зьняволеньнем на паўтара года. Кася стала дзясятай па ліку актывісткай арганізацыі, якую прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці за ўдзел у “Маладым фронце”.

Летась 29 лістапада супраць Касі распачалі дзьве крымінальныя справы – за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі і за зьнявагу дзяржаўных сымбаляў. У той жа дзень супраць яе распачалі й адміністрацыйную справу за графіці палітычнага зьместу (надпісы былі зробленыя на будынку выканкаму). 5 сьнежня Касю адлічылі з полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту з фармулёўкай “за акадэмічную непасьпяховасьць”.

Тым часам, у полацкі гарадзкі суд зьбіраюцца людзі з розных рэгіёнаў. Сярод іх актывісты “Маладога фронту”, палітыкі, грамадзкія дзеячы і сябры іншых моладзевых арганізацый, у тым ліку, адзін з лідэраў грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Мікола Статкевіч, які ўпэўнены, што падтрымаць “Малады Фронт” – пытаньне гонару ўсіх палітыкаў.

“”Малады фронт” апынуўся перад нападам з боку ўладаў. Гэтая кампанія супраць яго цягнецца ўжо амаль два гады. Я думаю, што пытаньне гонару ўсіх беларускіх палітыкаў аказаць падтрымку і быць салідарнымі з “Маладым фронтам”, - кажа Мікола Статкевіч.

Актывіста “Маладога фронту” Зьмітра Хведарука летась суд Савецкага раёну Менску аштрафаваў за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яго судзілі разам з чатырма паплечнікамі.

“Безумоўна, будзем падтрымліваць Касю, бо такая шчырая грамадзянская салідарнасьць можа дапамагчы ня толькі адстаяць Касю, каб не было больш перасьледу, але й паказаць, што мы падтрымліваем Касю, падтрымліваем чалавека, бо чалавек – самае галоўнае для нас”, - падкрэсьліў Зьміцер Хведарук.

Суд над Касей Салаўёвай пачынаецца ў 10.30.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .