Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Карупцыя ў ЖЭСах: пракуратура зьвярнулася да міністра ЖКГ Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Карупцыя ў ЖЭСах: пракуратура зьвярнулася да міністра ЖКГ

08.03.2010 19:36 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Даратэя Солтан

Беларуская пракуратура патрабуе спыніць парушэньні антыкарупцыйнага заканадаўства ў галіне жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

Генэральная пракуратура праверыла эфэктыўнасьць захадаў, якія былі зробленыя Міністэрствам жыльлёва-камунільнай гаспадаркі, каб прадухіліць злачынствы ў сфэры карупцыі.

У 2009 годзе ў сфэры ЖКГ Беларусі было зарэгістравана 87 карупцыйных злачынстваў. Большасьць зь іх — крадзяжы шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі, службовыя падлогі і хабарніцтва. 14 злачынстваў зьвязаныя са злоўжываньнямі службовымі паўнамоцтвамі.

Распаўсюджаны выпадкі, калі бугальтэрыі налічваюць заробкі на карт-рахункі грамадзянам, якія на прадпрыемствах не працуюць і такім чынам прысвойваюць сабе гэтыя грошы.

Толькі ва Ўпраўленьні дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкаваньня Менгарвыканкаму сума склала 143 мільёны рублёў.

Дырэктар і бугальтар менскага ЖЭС № 44 за год скралі больш за 20 тысяч даляраў бюджэтных грошай, прыпісваючы сабе завышаны заробак.

Бугальтарка ў Віцебску такім чынам скрала 56 мільёнаў рублёў.

Распаўсюджаныя выпадкі хабарніцтва за спрыяльнае рашэньне пытаньня ў распрацоўцы праектнай дакумэнтацыі.

Паводле пракуратуры, асноўнай прычынай крадзяжоў зьяўляецца адсутнасьць кантролю, што дае магчымасьць для злоўжываньня свамі паўнамоцтвамі.

Дагэтуль не распрацаваныя меры, якія б выключалі спосабы крадзяжу грашовых сродкаў шляхам неправамоцнага пералічэньня на карт-рахункі завышаных сум людзям, якія не працуюць у штаце. Злачыннасьці спрыяе таксама слабая праца кадравай службы.

Пракуратура зьвярнула ўвагу міністра на той факт, што супрацоўнікамі ЖКГ не выконваецца патрабаваньне заканадаўства «Аб дэкляраваньні фізычнымі асобамі даходаў, маёмасьці і крыніцаў грашовых сродкаў». Тыя ж дэклярацыі, якія прадстаўляюць кіраўнікі падначаленых раённых арганізацый, утрымліваюць недакладныя зьвесткі.

Часам іх сваякі таксама ўхіляюцца ад падачы дэклярацыі. У выніку пракуратура некалькіх кіраўнікоў у сыстэме ЖКГ прыцягнула да адміністрацыйнай адказнасьці.

Пракуратура накіравала прадстаўленьне міністру ЖКГ з прапановай прыняць адпаведныя захады для прадухіленьня карупцыі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .