Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Кангрэс новай дыяспары Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Кангрэс новай дыяспары

21.03.2008 17:47 - Крыніца: Радыё Свабода

enlarge 21.03.2008 14:32 Тацяна Поклад

Што і як беларуская моладзь з розных краінаў Эўразьвязу і ЗША магла б рабіць разам, абмяркоўвалася на Кангрэсе новай дыяспары ў Таліне на пачатку сакавіка.

(эфір 11 сакавіка) “Калі мы зараз можам сказаць, што старэйшае пакаленьне вінаватае, што нешта ня зроблена, то цяпер – калі мы нічога ня зьменім, праз 10 год мы будзем адказныя за гэта”, – кажа Алесь Вінакураў, які прыляцеў у Талін з Нью-Ёрку на сустрэчу з беларускімі актывістамі з розных краінаў. 1-4 сакавіка адбыўся Кангрэс новай дыяспары і прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі. У сталіцы Эстоніі Таліне сабраліся моладзевыя актывісты з краінаў Эўразьвязу і ЗША ды Беларусі. Яны ужо маюць досьвед супольнай працы і зацікаўленыя ў тым, каб супрацоўнічаць далей.  Хто гэта – новая дыяспара? Моладыя беларусы, грамадскія актывісты, пераважна тыя, каго вымусілі пакінуць радзіму па палітычыных прычынах і якія ня згодныя адмовіцца ад сваёй Беларусі.  Удзельнікі Дэлегаты былі з больш як 20 розных арганізацыяў, партыяў і груп. Сабраліся моладзевыя актывісты альянсу Маніфэста "Час перамагаць", у іх ліку – "Беларускi Моладзевы Рух Амэрыкі", "Бунт", "Ініцыятыва","Паветра", "Погляд", "Трэці Шлях".  У ліку ганаровых гасьцей – старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Зянон Пазьняк, скульптар Алесь Шатэрнік і Якаў Гутман, старшыня Ўсясьветнай арганізацыі беларускіх габрэяў – як прадстаўнікі старэйшага пакаленьня. “Удзельнікаў было каля 25-ці, яны прыехалі амаль зь 10 краінаў сьвету, – кажа каардынатар“Трэцяга Шляху”Павал Марозаў з Эстоніі, ініцыятар і асноўны арганізатар Кангрэсу. –Мы запрашалі значна больш, але ня ўсе змаглі прыехаць. У кагосьці – праца неадкладная, у кагосьці дзіця нарадзілася, у кагосьці – праблемы зь беларускімі уладамі, – розныя прычыны...” “Затое была вельмі камфортная для працы атмасфэра: людзей няшмат, але ўсе – вельмі розныя, – сказаў Павал. – Так і было задумана: каб былі ня толькі, як гэта звычайна бывае, адныя палітыкі і грамадзкія дзеячы. Прыехалі розныя людзі, розныя беларусы – культурныя дзеячы, творцы, прадстаўнікі бізнэсу, палітыкі, грамадскіх колаў, журналісты”. Падтрымка У ліку арганізатараў Кангрэсу новай дыяспары, апрачамоладзевых суполак беларусаў – эстонская арганізацыя "Новы шлях для Беларусі", Эстонскі інстытут зьнешняй палітыкі, група "За вольную Беларусь" эстонскага парлямэнту.  
Крысьціна Оюланд сустракаецца зь беларускай моладзьдзюУдзельнікі Кангрэсу сустрэліся зь віцэ-сьпікерам Парлямэнту Эстоніі Крысьцінай Оюланд.

Таксама адбыліся сустрэчы ьз міністрам замежных справаў Эстоніі Урмасам Паэтам, эстонскімі, амэрыканскімі і швэдзкімі дыпляматамі, эстонскімі парлямэнтарамі, журналістамі і інтэлектуаламі.  Гаворка ішла пра сытуацыю ў Беларусі, ролю дыяспары ў працэсах дэмакратызацыі краіны, а таксама пра тое, чым Эстонія можа дапамагчы беларускай дэмакратыі.  Заснавалі Ордэн Свабоды   Кангрэс новай дыяспары заснаваў новую ўзнагороду змагарам за свабоду – ордэн Свабоды імя Кастуся Каліноўскага, зроблены з бронзы скульптарам Алесем Шатэрнікам. На ордэне – выява Кастуся Каліноўскага, на звароце надпіс: "Жыві ў свабодзе!".   
Зьміцер Дашкевіч – адзін зь лідэраў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" – першым узнагароджаны гэтым ордэнам – сымбалічная цырымонія адбылася ў Талінскім музэі акупацыіАўтар орэну Свабоды імя Кастуся Каліноўскага скульптар Алесь Шатэрнік на цырымоніі ў талінскім музэі акупацыі  “Мастакі супраць дыктатуры” «Форум быў плённым, бо ў Таліне сабраліся актывісты замежжа і Беларусі, якія ўжо працавалі разам,» – адзначыў Алесь Вінакураў з ЗША.  Алесь – лідэр “Беларускага моладзевага руху Амэырыкі”. Арганізацыя дае бясплатныя хостынгі дзясяткам беларускіх незалежных сайтаў і дапамагае ім тэхнічна, ладзіць пікеты, акцыі, імпрэзы, стварыла Музэй беларускага мастацтва ў Нью-Ёрку. У Амэрыцы шмат актыўных беларусаў, і Кангрэс мае аб'яднаць актывістаў Амэрыкі і Эўропы – цяпер ужо ня толькі ў віртуальнай прасторы.  Беларускія актывісты за мяжой зьяўляюцца, па-сутнасьці, народнымі амбасадарамі Беларусі: гэтаму спрыяюць грамадзкія акцыі ў розных краінах сьвету, а таксама арганізацыя канцэртаў, выставаў найлепшых творцаў зь Беларусі. “Цяперашні рэжым не прадстаўляе Беларусь, яе культуру і нацыянальныя інтарэсы, – кажа Алесь Вінакураў з ЗША. – Таму гэта робіць моладзевая дыяспара”. Адзін з вынікаў сустрэчы ў Таліне – плян беларускай мастацкай выставы, як распавёў Алесь, якая будзе ладзіцца ў амэрыканскім кангрэсе і парлямэнтах Эўропы. Назва выставы “Мастакі супраць дыктатуры”, там будуць прадстаўленыя творы мастакоў суполкі “Пагоня”.  Чакаюць новых сяброў Беларусы, якія сабраліся ў Таліне на кангрэс, маюць розныя палітычныя погляды. Што яны плянуюць рабіць разам? У тых сфэрах ці накірунках, у якіх яны ўжо і раней спрабавалі аб'яднаць свае намаганьні – і цяпер. На супольнай сустрэчы яны вызначыліся ў агульных каштоўнасьцях, агульных стратэгічных мэтах.  Па выніках Кангрэсу новай дыяспары прынятая дэклярацыя аб намеры. Плян супольных дзеяньняў прыняты ў трох накірунках. Гэта – інфармацыя, абарона інтарэсаў дэмакратычных сілаў і прапаганда беларускай культуры за мяжой.  Удзельнікі Кангрэсу новай дыяспары вырашылі зрабіць яго рэгулярным, сустракацца штогод і стварыць паміж сабой сетку ўзаемадзеяньня.  Андрэй Абозаў, якога беларускія ўлады перасьледуюць як аднаго са стваральнікаў мультфільмаў у сеціве пра Аляксандра Лукашэнку, у Эстоніі атрымаў палітычны прытулак. «На цяперашні момант, можна сказаць, што задуманае атрымалася, – сказаў Андрэй у апошні дзень працы Кангрэсу. – Было цікава; і арганізоўваць, рыхтаваць Кангрэс таксама было сапраўды цікава.  Гэта была не апошняя сустрэча, будуць яшчэ. Гэта была спроба, наколькі мы можам супрацоўнічаць, наколькі здольныя ладзіць такія сустрэчы, і далей будзе больш моладзі далучацца. Цяпер рыхтуецца сайт Кангрэсу, які пачне працаваць у найбліжэйшым часе, так што кожны ахвотны і цікаўны можа далучыцца, скантактавацца з намі ў любы момант, – чакаем тых, хто думае, як можна працаваць для Беларусі, знаходзячыся за мяжой.»

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Каментары

13.06.2011 06:02 - Digger

You have shed a ray of sunshine into the forum. Tnhaks!

14.06.2011 03:36 - tyupzxw

Ty6Xx3 sjszvndnpixe

14.06.2011 08:06 - nhzksechum

RV5Mdu , [url=http://cwtvufkbwush.com/]cwtvufkbwush[/url], [link=http://lplylnrcmcvx.com/]lplylnrcmcvx[/link], http://rjhkgqqfgyqh.com/

16.06.2011 13:17 - ddroaduhc

FjQW2T , [url=http://hndhyuoxfmel.com/]hndhyuoxfmel[/url], [link=http://jxuwyrndzpcg.com/]jxuwyrndzpcg[/link], http://kswepwitqbua.com/


  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



5 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .