22 сакавіка ў Празе пад патранатам міністра замежных справаў Чэхіі адбудзецца сустрэча ў гонар 90-годзьдзя БНР. З дакладамі на ёй выступяць Івонка Сурвілла, Зянон Пазьняк і Сяргей Шупа. Сярод іншых удзельнікаў будуць таксама Ўладзімер Арлоў, Павал Севярынец і Ян Румл — былы дысыдэнт, пасьля міністар унутраных справаў Чэхіі, а цяпер — кіраўнік ініцыятывы “Грамадзянская Беларусь”.
Ахвотныя паўдзельнічаць у сустрэчы могуць кіраваць лісты на скрынку info@civicbelarus.eu.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.