Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Канфэрэнцыя ў Празе: “Беларусь была і ёсьць часткай Эўропы” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Канфэрэнцыя ў Празе: “Беларусь была і ёсьць часткай Эўропы”

22.03.2008 19:19 - Крыніца: Радыё Свабода

22.03.2008 17:13

У Празе пад патранажам міністра замежных справаў Чэхіі Карла Шварцэнбэрга адбылася канфэрэнцыя “Мінуласьць, сучаснасьць і будучыня беларускай дзяржаўнасьці”.


У ёй ўзялі ўдзел старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк, іншыя палітыкі, навукоўцы, прадстаўнікі грамадзкасьці зь Беларусі і замежжа.

Ян Когаўт і Івонка СурвілаНамесьнік міністра замежных спраў Чэхіі Ян Когаўт сказаў, зьвяртаючыся да ўдзельнікаў канфэрэнцыі:

"Чэская Рэспубліка бачыць ў беларускай дзяржаўнасьці эўрапейскія пэрспэктывы, таму мы выступаем за эўрапейскую Беларусь з павагай да эўрапейскіх каштоўнасьцяў. Будучыня Беларусі – у Эўропе, у эўраатлянтычнай супольнасьці".

Былы дысыдэнт, сэнатар і міністар унутраных спраў Чэхіі, кіраўнік ініцыятывы “Грамадзянская Беларусь” Ян Румл зачытаў прысутным зварот Вацлава Гаўла. У звароце, сярод іншага, былы прэзыдэнт Чэхіі зьвярнуў увагу на неабходнасьць спрасьціць эўрапейскую візавую палітыку ў дачыненьні да грамадзян Беларусі. "Свабодамысныя беларусы павінны былі б тут мець нашмат большыя магчымасьці для вывучэньня і разьвіцьця сваёй культуры і нацыянальных традыцыяў – калі немагчыма дасягнуць гэтага дома”, – зазначыў Вацлаў Гавэл.

Івонка Сурвіла, Зянон Пазьняк і Ян РумлВось што сказаў у інтэрвію Радыё Свабода Ян Румл:

"Мы будзем спрабаваць, асабліва падчас старшынёўства Чэхіі ў Эўразьвязе, ініцыяваць заканадаўчыя зьмены, каб зьменшыць цэны візаў для беларусаў. Гэтым пытаньнем будуць займацца ня толькі краіны Вышаградзкай групы, але, я таксама думаю, і Данія, і іншыя краіны, якія далучацца да гэтай ініцыятывы. Беларусь была і ёсьць геаграфічнай і культурнай часткай Эўропы. Калі людзям не даюць магчымасьці падарожнічаць, гэта шкодзіць не Лукашэнку, але найперш шкодзіць беларусам".

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла ў сваёй прамове казала пра ролю Беларускай Народнай Рэспублікі для ўсталяваньня беларускай дзяржаўнасьці і набыцьця Беларусьсю незалежнасьці ў 1991 годзе.

"Мы былі тым агеньчыкам, які даваў надзею на ажыцьцяўленьне ідэалаў, выказаных у Акце 25 сакавіка. Сёньня мы ведаем, што гэтыя ідэалы стануцца рэчаіснасьцю, што наш народ зойме пачэснае месца паміж іншымі вольнымі народамі сьвету. Так, як развалілася савецкая турма народаў, разваліцца і сёньняшняя дыктатура, якая пануе ў Беларусі. Разваліцца, бо расьце новае пакаленьне Дашкевічаў, Фінькевічаў і Севярынцаў, якія жывуць верай у лепшую будучыню Беларусі і якія пяроймуць нашае змаганьне за ідэалы 25 сакавіка".

Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк у сваёй прамове, сярод іншага, зьвярнуў увагу на надзвычай неспрыяльныя геапалітычныя ўмовы, у якіх была абвешчаная незалежнасьць БНР у 1918 годзе. Ён таксама прывёў паралелі зь цяперашнім часам, гаворачы пра пагрозу незалежнасьці Беларусі з боку Расеі, чый рэжым ён назваў "карпаратыўнай дыктатурай КГБ". Зянон Пазьняк сказаў, што эўрапейскія палітыкі недаацэньваюць расейскую небясьпеку.

"Каб не было позна, як было позна ў 1930-я гады, калі да ўлады прыйшоў фюрэр. Гэта вельмі істотна, бо калі Беларусь страціць незалежнасьць, і калі расейскія ракеты, гэбісцкія ракеты будуць стаяць каля Буга, тады будзе зусім іншая размова і пра балтыйскі газаправод, і пра ўсю сытуацыю зусім па-другому будзе весьціся гаворка".

Заля была поўнаяГісторык Сяргей Абламейка засяродзіўся на важнасьці беларускай культуры, як падмурку існаваньня беларускай нацыі і гарантыі беларускай незалежнасьці. Ён падкрэсьліў, што расейскі царызм, камуністычныя ўлады і сучасны беларускі рэжым падобныя ў сваіх дзеяньнях на вынішчэньне беларускай культуры:

"Барацьба за дэмакратычную Беларусь сёньня – гэта барацьба за беларускую культуру, за захаваньне рэшткаў беларускай гістарычнай спадчыны. Любы культурны праект, фінансаваны на міжнародныя грошы, які мае на мэце вяртаньне беларусам іх страчанай спадчыны і зноў хаванай ад народу гістарычнай праўды, будзе мець большае значэньне для дэмакратызацыі Беларусі, чым утапічныя канфэрэнцыі аб зьменах выбарчага заканадаўства, якія ня могуць адбыцца ў прынцыпе. Зьмены адбудуцца, калі гэтага захоча народ. А народ захоча тады, калі будзе здольны ацаніць вартасьць свайго эўрапейскага мінулага і эўрапейскай пэрспэктывы ў будучым, а значыць – дэмакратыі і правоў чалавека". 

Павал Севярынец слухае сынхронны перакладПалітык і былы палітзьняволены Павал Севярынец у сваім выступе падкрэсьліў важнасьць адраджэньня хрысьціянскіх каштоўнасьцяў у Беларусі. Менавіта Севярынцу найбольш задавалі пытаньні наведнікі канфэрэнцыі. Сярод іншага, Паўла папрасілі распавесьці пра тое, як ён сьвяткаваў Дзень Волі ў вёсцы Малое Сітна, дзе два гады адбываў пакараньне абмежаваньнем свабоды за арганізацыю масавых пратэстаў супраць фальшаваньня рэфэрэндуму 2004 году.

"Дзень Волі, які быў у 2006 годзе пасьля Плошчы, мне вельмі запомніўся, бо ўсе "хімікі" сабраліся слухаць Свабоду і пасьля рэпартажу пыталіся, што там за сьвяткаваньні сёньня. Адзін з "хімікаў" у мяне спытаўся: "Слухай, а Дзень Волі – гэта ў сэнсе свабоды ці сілы волі?" Я задумаўся над гэтым пытаньнем і сказаў, што беларусам пашчасьціла – у іх свабода і рашучасьць вызначаныя адным словам – гэта Дзень Волі".

Пры канцы канфэрэнцыі яе ўдзельнікі напісалі агульнанацыянальную дыктоўку.
 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .