Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Канцылярыя Грыбаўскайце пацьвердзіла запрашэньне Лукашэнкі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Канцылярыя Грыбаўскайце пацьвердзіла запрашэньне Лукашэнкі

09.03.2010 13:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Канцылярыя прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце пацьвердзіла факт запрашэньня Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстасьці з нагоды 20-годзьдзя незалежнасьці Літоўскай Рэспублікі 11 сакавіка.

"Такое запрашэньне было накіравана. Адказ мы пакуль чакаем", — паведамілі у канцылярыі. Атрымаць камэнтар у прэс-службе беларускага прэзыдэнта пакуль не ўдалося.

Мінулы раз Аляксандар Лукашэнка наведваў Літву 16 верасьня 2009 года, дзе браў удзел у працы беларуска-літоўскага эканамічнага форум у Вільні. Тады ж адбылася сустрэча прэзыдэнтаў Беларусі і Літвы, якая цягнулася каля дзвюх гадзінаў.

Раней Грыбаўскайце заяўляла, што запрашэньне Лукашэнкі на сьвяткаваньне 20-годзьдзя аднаўленьня дзяржаўнасьці Літвы можа залежаць ад дзеяньняў Менску адносна былога начальніка Вільнюскага гарнізону Ўладзімера Ўсхопчыка.

Літоўскія праваахоўныя органы падазраюць Усхопчыка ў тым, што 13 студзеня 1991 года ён даў загад страляць па няўзброеных людзях.

2 сакавіка Ўсхопчык быў дапытаны ў Генпракуратуры ў якасьці сьведкі на просьбу літоўскіх праваахоўных органаў.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .