Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Качыньскага не задаволіў адказ беларускага дыктатара на яго ліст Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Качыньскага не задаволіў адказ беларускага дыктатара на яго ліст

24.02.2010 17:35 - Крыніца: Хартыя'97

Польскі прэзідэнт лічыць, што беларускі кіраўнік адказаў вельмі агульна, і збіраецца адправіць ліст кіраўніцтву Еўразвяза.

У лісце Аляксандру Лукашэнку прэзідэнт Польшчы заклікаў яго асабіста разабрацца ў сітуацыі вакол Саюза палякаў Беларусі. Аднак ніякіх пераломных момантаў у лісце Лукашэнкі Лех Качыньскі не знайшоў, адзначыў у інтэрв'ю сакратар канцылярыі прэзідэнта Польшчы Павал Выпых.

«Гэты ліст не прывёў ні да якога пералому. Здаецца, Лукашэнка лічыць усе дзеянні, якія робяцца беларускімі ўладамі ў апошні час, цалкам прымальнымі і адпаведнымі стандартам дэмакратычнай дзяржавы», - сказаў дзяржсакратар канцылярыі.

Не дачакаўшыся адпаведнай рэакцыі ад беларускіх уладаў, Лех Качыньскі вырашыў напісаць ліст у структуры Еўразвяза – прэзідэнту Еўрапейскага Звяза Герману Ван Рампею і старшыні Еўрапарламента Ежы Бузеку. У гэтых лістах польскі прэзідэнт хоча азнаёміць іх з тым, як бачыць усю сітуацыю Аляксандр Лукашэнка. А такое бачанне польскі бок не задавальняе, паведаміў журналістам кіраўнік канцылярыі Леха Качыньскага Уладзіслаў Стасяк.

«Можна ўпэўнена сказаць, што гэты адказ нас не задавальняе. Ён толькі пацвердзіў, што тыя перамовы, якія праводзіліся дагэтуль, не прынеслі выніку, не прывялі да здавальняючага рашэння», - адзначыў Стасяк.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .