Экс-прэзыдэнту Арменіі Робэрту Качарану прапанаваная пасада намесьніка старшыні праўленьня АТ «Газпром», паведамляе агенцтва «Arminfo».
Качаран мае курыраваць паўднёвы накірунак дзейнасьці газавага манапаліста. Пра рэакцыю самога экс-прэзыдэнта на прапанову пакуль нічога невядома.
Раней на «Газпром» пасьля сваёй адстаўкі пачаў працаваць былы канцлер Нямеччыны Гергард Шродэр.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.