Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай КДБ аспрэчвае БТ Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

КДБ аспрэчвае БТ

24.03.2008 18:14 - Крыніца: Хартыя'97

Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) Беларусі не пацвярджае факт выкрыцця шпіёнскай сеткі, якая дзейнічала пад прыкрыццем амбасады ЗША ў Менску.

"Мне нічога не вядома пра гэты факт", – сказаў сёння ІТАР-ТАСС кіраўнік цэнтра грамадскіх сувязяў і інфармацыі КДБ Валеры Надтачаеў.

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97 у матэрыяле «БТ супраць ФБР», напярэдадні ўвечары ў эфіры Беларускага тэлебачання сцвярджалася, што амбасада ЗША ў Менску пад прыкрыццем барацьбы з тэрарызмам арганізавала шпіёнскую сетку сярод грамадзян краіны. Паводле інфармацыі тэлеканала, дыпмісія стварыла групу з дзесяці чалавек, якая займалася зборам і перадачай інфармацыі амерыканскаму боку. Сабраныя дадзеныя, якія маглі нанесці шкоду Беларусі, перадаваліся ў амбасаду ЗША кадраваму супрацоўніку ФБР. Амаль усіх сяброў групы затрымалі 13 сакавіка на канспіратыўнай кватэры, абсталяванай недалёка ад дыпмісіі, сцвярджаў тэлеканал.

"Шпіёнскі скандал" узнік на фоне беларуска-амерыканскіх стасункаў, якія і без таго ўскладніліся апошнім часам. Спачатку ЗША ўвялі дадатковыя санкцыі ў дачыненні прадпрыемстваў канцэрна "Белнафтахім", патрабуючы ад афіцыйнага Менска вызвалення палітвязняў, у тым ліку экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна.

7 сакавіка МЗС Беларусі адклікаў з ЗША свайго амбасадара Міхаіла Хвастова для кансультацый і рэкамендаваў кіраўніку амерыканскай дыпмісіі ў Менску Карэн Сцюарт пакінуць Беларусь з той жа мэтай. 12 сакавіка яна была адкліканая ў Вашынгтон. Пасля МЗС Беларусі рэкамендаваў скараціць штат амбасады ЗША ў Менску, а 19 сакавіка амбасада ЗША прыпыніла выдачу ўязных віз беларусам.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Каментары

26.01.2012 23:27 - Rose

Enlightening the world, one hpleufl article at a time.

27.01.2012 11:07 - flxirzaf

YZGozR xgguvpmjrzgp


  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



5 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .