Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай КДБ Беларусі: "Справу Банкаўскаса нам не перадавалі" Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

КДБ Беларусі: "Справу Банкаўскаса нам не перадавалі"

19.08.2010 17:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Алег Грузьдзіловіч Працягваецца скандал вакол затрыманьня на беларускай мяжы западозранага у перавозе наркотыкаў адказнага літоўскага паліцэйскага Лайманаса Банкаўскаса.

Адносна затрыманьня ў Беларусі літоўскага паліцэйскага Банкаўскаса выказалася прэзыдэнт Літвы Грыбаўскайтэ. "Літва зацікаўленая як мага хутчэй атрымаць адказы ў сувязі з гэтым затрыманьнем. Прэзыдэнт спадзяецца, што беларускае кіраўніцтва, разумеючы сытуацыю, забясьпечыць апэратыўнае і аб'ектыўнае расьсьледаваньне",— цытуюць літоўскія мэдыі дарадцу прэзыдэнта Дайву Ульбінайтэ.

Між тым, у спэцслужбах Беларусі яшчэ ня вызначыліся, хто будзе весьці справу паліцэйскага, які паводле беларускіх мытнікаў, спрабаваў перавезьці празь мяжу наркотыкі. Кіраўнік прэсавай службы Аляксандар Антановіч паведаміў Свабодзе, што пра расьсьледаваньне справы Банкаўскаса ў КДБ яму нічога невядома.

"Калі была кантрабанда наркотыкаў, то яго справу мусяць перадаваць паводле падсьледнасьці ў КДБ, але пакуль у мяне такой інфармацыі няма".

18 жніўня ў гарадзенскім СІЗА Лайманаса Банкаўскаса наведаў генэральны консул у Гародні Рымантас Латакас. Вось што паведаміў спадар Латакас "Свабодзе" пра гэтую сустрэчу:
сваёй віны не прызнае, думае пра сваю сям'ю ...
"Ён там таксама паведаміў, што сваёй віны не прызнае, думае пра сваю сям'ю. Нам ён казаў, што абыходзіліся зь ім нармальна, скаргаў на ўмовы ўтрыманьня ў яго ўчора не было".

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасьці затрыманьня Банкаўскаса. Пішуць пра тое, літовец уехаў у Беларусь на прыватным аўтамабілі, нібыта каб заправіцца танным беларускім палівам напярэдадні далёкай паездкі на мора. Але тады да яго прэтэнзій з боку беларускіх мытнікаў не было. А вось падчас перасячэньня мяжы пры вяртаньні ў Літву беларускія мытнікі абшукалі ягоны аўтамабіль і знайшлі пакуначак з 45 грамамі наркотыка. Назіральнікаў зьдзіўляе як невялікі памер кантрабанды, гэтак і сам наркотык. "Мэтамфэтамін вязуць зь Літвы. Зь Беларусі да нас вязуць гераін, гашыш, а не мэтамфэтамін. Нелягічна і дзіўна", — прыводзяць мэдыі словы начальніка крымінальнай службы Літоўскай мытні Саўлюса Урбанавічуса. Ужо прагучала вэрсія, паводле якой знаходка наркотыкаў у літоўскага паліцэйскага можа быць правакацыяй беларускіх спэцслужбаў і нават помстай за адмову супрацоўнічаць.

Былы супрацоўнік Беларускага КДБ Валер Костка перакананы, што завэрбаваць можна каго заўгодна, пытаньне толькі ў мэтазгоднасьці і кошце. На думку Валера Косткі, калі гаворка пра правакацыю, а не банальную кантрабанду, больш вартая ўвагі вэрсія пра палітычны характар гэтай апэрацыі, прычым не абавязкова беларускіх спэцслужбаў.

Валер Костка"Начальнік нейкай коннай паліцыі... Ну, што, ён мае датычнасьць да нейкіх стратэгічных сакрэтаў?... Ды не. Галоўны матыў — што гэта службовая асоба, што псуюцца адносіны зь Літвой, якая ўваходзіць у Эўразьвяз. А зь Літвой цяпер нейкія пытаньні спрабуюць вырашыць па транспартаваньні вэнэсуальскай нафты, яшчэ ідзе пашырэньне адносінаў, завязваецца альтэрнатыўны транзыт газу, мінуючы Расею...Таму тут хутчэй палітыка, чым спэцслужбы. Дакладней, спэцслужбы — гэта інструмэнт, спэцслужбы гэта робяць, а палітыкі замаўляюць".

Вядома, што жонка затрыманага літоўскага паліцэйскага Лайманаса Банкаўскаса паходзіць зь Беларусі, тут жывуць яе бацькі. Цешча Банкаўскаса ўжо заявіла, што "не сумняваецца, што гэта правакацыя".



Гэта ня першы інцыдэнт з удзелам прадстаўнікоў літоўскіх праваахоўных органаў на тэрыторыі Беларусі. У жніўні 2006 года ў Берасьці пры загадкавых абставінах загінуў літоўскі дыплямат, афіцэр бясьпекі Літвы Вітаўтас Пачунас. Цела Пачунаса было знойдзенае пад вокнамі гатэля, дзе ён спыніўся. Паводле адной з вэрсій, літовец выпаў з акна гатэля з прычыны неасьцярожнасьці, аднак сваякі афіцэра настойваюць на ягонай гвалтоўнай сьмерці і кажуць пра пэўную ролю спэцслужбаў.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .