Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Кіраўніцтва Эўрапарлямэнту адклала дату паседжаньня Эўранэсту з-за Беларусі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Кіраўніцтва Эўрапарлямэнту адклала дату паседжаньня Эўранэсту з-за Беларусі

11.03.2010 22:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Заплянаванае на 24 сакавіка першае паседжаньне Парлямэнцкай Асамблеі (Эўранэст) перанесенае. Новая дата пакуль не ўстаноўленая.


Як паведаміла польскае інфармацыйнае агенцтва , рашэньне адносна таго, хто ад Беларусі павінен заняць 10 месцаў у Эўранэсьце – прадстаўнікі беларускага Нацыянальнага сходу альбо дэмакратычная апазыцыя – мусіла зацьвердзіць сёньня Канфэрэнцыя старшыняў Эўрапарлямэнту. У Канфэрэнцыі прадстаўленыя сьпікер Эўрапарлямэнту, а таксама старшыні палітычных групаў (фракцый). Аднак, у выніку адсутнасьці сярод парлямэнтароў агульных падыходаў і кампрамісаў, Канфэрэнцыя пастанавіла, што разгляд гэтага пытаньня адбудзецца не раней як праз месяц.

Паводле прадстаўніка парлямэнцкага Левага дэмакратычнага альянсу Багуслава Ліберадзкага, галасавалі па-рознаму. Сацыялісты настойвалі на тым, каб да Беларусі ў Эўранэсьце ўжываліся тыя ж правы, што і дачыненьні да іншых пяці краін-удзельніц. Гэта значыць, усе 10 месцаў у ПА павінны заняць прадстаўнікі Нацыянальнага сходу. Тым больш, што такое патрабаваньне ў сваім адкрытым лісьце выказалі і кіраўнікі парлямэнтаў Азэрбайджану, Армэніі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны. Кансэрватары выступалі за тое, каб усе месцы занялі прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі.

Сам Ліберадзкі і некаторыя іншыя былі за тое, каб беларускія месцы былі разьмеркаваныя паміж дэпутатамі і апазыцыянэрамі.
"Мы лічым, што было б лепш пачаць працу з беларускім парлямэнтарамі, чым ставіць пад сумнеў увесь праект Эўранэсту”, падкрэсьліў парлямэнтар ад Левага дэмакратычнага альянсу.

Тым часам старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк, паводле крыніцы РАР, сказаў на паседжаньні Канфэрэнцыі наступнае: “З майго ўласнага досьведу ў “Салідарнасьці” запрашаць прадстаўнікоў улады “ня ёсьць добра”.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .