Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Кінаагляд Максіма Жбанкова Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Кінаагляд Максіма Жбанкова

10.04.2008 23:12 - Крыніца: Радыё Свабода

10.04.2008 21:50

Чарговую размову пра кіношны пазытыў ды нэгатыў пачнём са стужкі Фрэнка Дарабонта “Імгла”.


Галівудзкі рэжысэр і сцэнарыст вугорскага паходжаньня ў свой час пісаў сцэнары для прыгод маладога Індыяны Джонса. А зараз – ужо ў чацьверты раз – зьвярнуўся да кніжак славутага майстра жахаў Стывэна Кінга. Раней былі “Жанчына ў пакоі”, “Зялёная міля” ды “Ўцёкі з турмы Шаўшэнк”. А вось зараз надышоў час “Імглы”. Як заўсёды ў Кінга, усё пачынаецца вельмі проста: на маленькі гарадок надыходзіць з возера дзіўная імгла. Жыхары ў роспачы, бо вакол шчыруюць вайскоўцы, на вуліцах зьяўляюцца танкі. А потым застаецца толькі імгла. І жудасныя істоты, што зь яе выпаўзаюць.

Клясычная сытуацыя: купка людзей у зачыненым супэрмаркеце, а там, за шклом, на імглістых вуліцах, бадзяецца сьмерць. Кіно Дарабонта – літаратурнае ў лепшым сэнсе. То бок рэжысэр працуе дакладна па тэксьце і крочыць усьлед за сюжэтам, не разьменьваючыся на танныя дробязі накшталт гумавых монстраў. Самае цікавае, што гэта працуе. Змрочнае шаленства, якое паціху ахапляе звычайных жыхароў невялічкага мястэчка, уражвае больш за ўсялякія кампутарныя штучкі. Кінг і Дарабонт пераканальна даводзяць старую ісьціну: самая жудасная істота плянэты – гэта чалавек. Імгла сыходзіць. Змрок душы застаецца.

Галоўны нэгатыў тыдня – галівудзкі трылер “Гаспадары ночы”. Рэжысэр і сцэнарыст Джэймс Грэй здолеў сабраць моцную каманду актораў – Робэрт Дзюваль, Хаакін Фэнікс і Марк Уолбэрг. Але выкарыстаў іх як марыянэтак, што існуюць у межах таннай гісторыі пра двух братоў – паліцыянта і авантурніка. А вакол іх – расейская мафія і мяхі наркаты.

Рэжысэр Грэй відавочна імкнуўся зрабіць паліцэйскую драму ў лепшых традыцыях. Тым ня менш, падзеі не атрымалася. Бо псыхалягічнага канфлікту няма, разьвіцьця характараў – таксама. І нават славуты галівудзкі экшн – з пагонямі і жвавай стралянінай – выглядае тут неяк сарамліва і няўпэўнена. Лепш паглядзець нешта іншае.

А зараз – мой асабісты выбар гэтага тыдня. Абсалютна несур’ёзнае кіно са сьмешнай назвай “Элвін і бурундукі”. Кранальная гісторыя пра маленькіх пухнатых сьпевакоў. Упершыню мульцяшныя бурундукі засьпявалі ў далёкіх 50-х. А зараз якраз надышоў час новага пакаленьня спажыўцоў зьвярынай папсы.

Натуральна, гэта зусім не шэдэўр духоўнасьці. Але ўсё выглядае весела і сымпатычна. І між справамі распавядае пра мэханізмы працы злачыннага шоўбізу. Ідэальны варыянт: цікава, сьмешна і надзвычай павучальна.  

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .