Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Юбілей Масарыка : вольны ўваход у Праскі град Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Юбілей Масарыка : вольны ўваход у Праскі град

14.03.2010 14:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Алена Ціхановіч

Нагодай для адкрытых дзьвярэй на Праскім градзе стала 160-я гадавіна нараджэньня Масарыка. У нашым спэцыяльным рэпартажы – унікальнае фота Масарыка ў Беларусі, яго радавод і іншыя дэталі жыцьця чалавека, якога як чэхі, так і славакі называюць прэзыдэнтам-вызваліцелем.

 
Першы прэзыдэнт незалежнай Чэхаславаччыны, абвешчанай у тым жа годзе, што і БНР, родам быў з сялян. Нарадзіўся Тамаш Масарык ў мястэчку Гаданін (Hodonin) у сям’і возчыка і кухаркі. Гаданін месьціцца на поўдні сучаснай Чэхіі, на мяжы са Славаччынай і Аўстрыяй. Масарык успамінаў, што напачатку ўсьведамляў сябе славакам. Аб Празе амаль ня чуў, найбольшыя гарады ў яго краі былі Брно ды Вена. Пасьля школы ён некаторы час быў вучнем каваля, але ўсё ж змог выправіцца па вялікую навуку. У Вене ён закончыў філязофскі факультэт, тэмай яго дысэртацыі была “Сутнасьць душы ў Платона”.
 
Пасьля Вены ён нейкі час даваў прыватныя лекцыі ў Лейпцыгу, дзе пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай , амэрыканкай Шарлотай Гарыг (Charlotta Garrigue). Магу тут выказаць толькі асабістую здагадку, як пазьней з гэтым шлюбам пашанцуе чэхам ды славакам, калі за іх незалежнасьць заступіцца прэзыдэнт Вільсан... Дарэчы, карані роду Гарыг зьвязаныя з эўрапейскай арыстакратыяй з Даніі і Францыі. (Радаводнае дрэва можна пабачыць ).
 
 Ажаніўшыся, Масарык пайшоў на незвычайны крок – да свайго прозьвішча далучыў і прозьвішча жонкі, і так на ўсё жыцьцё і стаў афіцыйна называцца Тамаш Гарыг Масарык (Tomas Garrigue Masaryk) , чэхі ўжываюць яшчэ і вельмі распаўсюджаны скарот TGM.
 
Яшчэ будучы ў Вене, Масарык захапіўся расейкай літаратурай, асабліва Дастаеўскім. Пазьней, ужо будучы прафэсарам праскага ўнівэрсытэту, ён паедзе ў Расею знаёміцца з Львом Талстым. Яны сустракаліся ў Маскве і Яснай Паляне. Талстоўская тэорыя “опрощения” ды “непротивления злу” падалася тады Масарыку няшчырай, штучнай і прымітыўнай. Яго ўразіў ня столькі выгляд самога пісьменьніка-графа ў мужыцкай “рубашцы” ды ўласнаручна пашытых ботах, колькі яго брудныя, хворыя, пакрытыя каростай сяляне. Масарык, які ўжо добра гаварыў па-расейску, каб пераканаць пісьменьніка, прывёў некалькі прыказак на гэтую тэму ва ўсіх мовах : сleanless is godliness і па-чэску cistota pul zdravi.
 
З пачаткам Першай Сусьветнай вайны Масарык становіцца на бок праціўнікаў Аўстра-Вугоршчыны. У часе візытаў у Італію, Швэйцарыю, Францыю і Англію праводзіць палітычныя перамовы пра магчымае будучае ўладкаваньне Эўропы. У Парыжы разам з Эдуардам Бэнэшам ён закладае Чэхаславацкую народную раду.
 
У 1917-м, пасьля лютаўскай рэвалюцыі ён зноў едзе ў Расею, каб кансалідаваць шэрагі чэхаславацкіх легіянэраў. На базе гэтых аддзелаў павінна была ўзьнікнуць армія новай незалежнай дзяржавы. Вось рэдкае фота, якое мне ўдалося ў знайсьці: Масарык у Бабруйску размаўляе зь легіянэрамі.

Масарык у Бабруйску размаўляе з салдатамі. 1917 г. Друкуецца ўпершыню ў беларускім інтэрнэце.
 
Доўгім шляхам, праз усю Расею, па Транссібірскай магістралі, праз Далёкі Ўсход далей ён адплывае караблём у Амэрыку. На гэты момант Чэхаславацкую народную раду фактычна прызналі Францыя і Ангельшчына, зрабіў тое самае і амэрыканскі ўрад. Адметна, што дэклярацыю аб праве чэхаў і славакаў на самастойнасьць Масарык напісаў у ЗША і надрукаваў у амэрыканскіх газэтах. Тагачасны прэзыдэнт Вільсан стаў на бок чэхаў і славакаў і заклікаў Вену, каб тая паважала волевыяўленьне паняволеных ёю народаў. І пасьля таго, як Аўстра-Вугоршчына прыняла ўмовы Вільсана, 28 кастрычніка 1918-га году, незалежнасьць Чэхаславаччыны абвяшчаецца афіцыйна.
 
Так бліскуча завяршыўся галоўны палітычны плян Масарыка, за які яго чэхі ды славакі называюць прэзыдэнтам-вызваліцелем, або яшчэ Татічкам. Рэвалюцыйны народны сход у лістападзе 1918-га году абірае Масарыка прэзыдэнтам завочна. Вяртаецца ён на радзіму з ЗША, як кажуць, на кані. Дзесяткі тысяч людзей вітаюць яго на вуліцах.
 
 Праўда перамагае” – напісана на прэзыдэнцкім штандары з часоў Масарыка.
 
Зьвернем увагу, Масарыку ў часе яго абраньня прэзыдэнтам, было 68 гадоў.

Прэзыдэнтам ён будзе абірацца яшчэ тры разы. Гісторыкі ўспамінаюць, што на 15-ю гадавіну абвяшчэньня Чэхаславаччыны, у 1933-м годзе прэзыдэнта ўгаворвалі, каб на парад ехаў у аўтамабілі. А Масарык, якому было 83 гады, усё ж настояў на кані, і зьдзівіў увесь народ.
 
Вядома, што ў красавіку 1919-га году да Масарыка за падтрымкай прыяжджаў старшыня Рады БНР Антон Луцкевіч. У сваіх успамінах Луцкевіч пісаў, што гутарка была прыязнай, цягнулася больш як дзьве гадзіны. Масарык нібыта даручыў і міністру замежных спраў Бэнэшу падтрымліваць беларусаў на парыскай мірнай канфэрэнцыі. Аднак, урэшце, для рэальнага прызнаньня БНР Масарык, як рэальны палітык, відаць, чакаў, калі яе ўрад будзе мець сваю тэрыторыю пад кантролем.
 
 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .