Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Яшчэ адна дыктатура захісталася Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Яшчэ адна дыктатура захісталася

04.04.2008 23:10 - Крыніца: Наша Ніва


Робэрт Мугабэ, фота AFP

Ужо трэці дзень зімбабвійскі ЦВК устрымліваецца ад абвяшчэньня вынікаў прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў. Сёньня ўвечара стала вядома, што за зачыненымі дзьвярамі ідуць інтэнсіўныя дыпляматычныя перамовы з мэтаю знайсьці ганаровае выйсьце для Робэрта Мугабэ — чалавека, які 28 гадоў кіраваў краінай жалезнай рукой, захоўваючы дэмакратычную форму, але бязьлітасна дыскрэдытуючы ці вынішчаючы апанэнтаў.

Афрыканскага дыктатара пахавала эканоміка. Пасьля ўвядзеньня Захадам эканамічных санкцый інфляцыя ў краіне дасягнула 100 000 працэнтаў, а датацый ад Чавэса і Мбэкі аказалася замала для падтрыманьня сацыяльнай стабільнасьці.

У выніку Мугабэ прайграе выбары свайму даўняму праціўніку, лідэру кааліцыі Рух за дэмакратычныя перамены, прафсаюзнаму босу Моргану Цвангірай.

Паводле вынікаў паралельнага падліку галасоў паводле пратаколаў участковых камісій, праведзенага хаўрусам 25 грамадзкіх і царкоўных арганізацый, Цвангірай набраў 49,4 % галасоў супраць 41,8 % у Мугабэ. Яшчэ 8% ад’еў зімбабвійскі Казулін — былы міністар фінансаў Мугабэ, які перайшоў у апазыцыю. Цікава, што апошняга Мугабэ назваў няйначай як «жабай», а Цвангірай — «марыянэткай». Гэта фэнамэнальная перамога ва ўмовах дыктату дзяржаўных СМІ і манапалізацыі сілавых структураў прыхільнікамі Мугабэ. На мінулых выбарах Мугабэ ўдалося апярэдзіць Цвангірай.

Апазыцыя, здаецца, выйграе таксама большасьць месцаў у парлямэнце.

Паводле інфармацыі з паўднёваафрыканскіх дыпляматычных крыніцаў, учора ўначы паплечнікі Мугабэ паінфармавалі дыктатара, што яму не ўдалося набраць большасьці галасоў. Пасьля 3-дзённага прамаруджваньня Цэнтравыбаркам меў намер выдаць вынікі ўласнага падліку: зь іх вынікае, што Мугабэ сабраў толькі 42 % галасоў проці 48 % у Цвангірай. Гэта азначае неабходнасьць правядзеньня другога туру выбараў, у якім Мугабэ ня мае шанцаў на перамогу.

Закуліснымі перамовамі аб бяскроўнай перадачы ўлады занялася Паўднёвая Афрыка — найбольшы сусед Зімбабвэ. Мяркуецца, што Мугабэ будзе забясьпечаны пажыцьцёвы імунітэт, а кіраўнічая партыя Афрыканскі саюз народу Зімбабвэ (Патрыятычны фронт) атрымае пасаду віцэ-прэзыдэнта.

Такое выйсьце многім афрыканцам падаецца добрым кампрамісам. Яны яшчэ памятаюць, як пасьлявыбарчыя сутычкі ў Кеніі нядаўна забралі больш за 1000 жыцьцяў.

Мугабэ пачынаў сваю кар’еру як шанаваны лідэр нацыянальна-вызвольнага руху. Аднак прага ўлады вымушала яго шукаць сумнеўных саюзьнікаў — ад Карэі да Кітаю. Таксама дзеля ўтрыманьня ўлады ў састарэлых руках ён не цураўся распальваньнем варожасьці да апазыцыі і меншасьцяў, у тым ліку белых, у якіх ён канфіскаваў зямлю, што прывяло да поўнага развалу сельскагаспадарчай вытворчасьці.

Супраць яго выступала шырокая кааліцыя сілаў, якая ўключала ня толькі палітычныя партыі, але і каталіцкую царкву.

І ўлады Паўднёвай Афрыкі, і Зімбабвэ пакуль аспрэчваюць інфармацыю пра перамовы, аднак крыніцы ў амэрыканскім пасольстве ў Харарэ перадаюць, што неўзабаве чакаецца зварот Робэрта Мугабэ да краіны.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .