-  !                ,  ,   !
Գ
Գ

04.04.2008 23:13 - :

04.04.2008 17:40

Як вы ставіцеся да таго, што Грузія і Ўкраіна імкнуцца ўступіць у НАТО? На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.


Спадар: “Я, канечне, супраць, што яны ўступаюць у НАТО. Амэрыканцы зноў залезуць сюды. Грузія ўступіць, Украіна. Навошта гэта? Як быў саюз, дык і няхай застаецца. Украіна нам дарагая? Дарагая! Грузія дарагая? Дарагая! Там столькі беларусаў жыве. Навошта ў НАТО лезьці?! Калі яны там абяцаюць залатыя горы, то давайце і мы ва Ўкраіну паедзем”.

Спадарыня: “Украіна дакладна ня выжыве ў НАТО. Сто працэнтаў!”

Спадар: “Гэта крок Украіны. Яны павінны самі выбіраць, як ім разьвівацца. Жыць, як мы, беларусы, ці як заходнія краіны. Мы да іх будзем ставіцца па-ранейшаму, бо ўкраінцы — народ славянскі, сяброўскі. Калі яны так хочуць, няхай уступаюць”.

Спадар: “Я ня ведаю, як гэта пракамэнтаваць. Трэба пачытаць літаратуру”.

Спадар: “Я — супраць. НАТО — гэта вайна. Пад бокам будзе праціўнік”.

Спадар: “У НАТО ж ЗША верхаводзяць. Грузія калі ўвойдзе ў гэты блёк, яна павінна будзе накіроўваць сваіх салдат на ваенныя дзеяньні. І мірныя жыхары Ўкраіны будуць вымушаныя адпраўляць сваіх сыноў на ваенныя канфлікты. А гэта ахвяры. Яшчэ можа здарыцца так, што ва Ўкраіне расставяць супрацьракетную абарону, вайсковыя базы”.

Спадар: “НАТО дасьць ім сухароў паесьці! Хіба Амэрыка дала каму добрае жыцьцё?! Лапцюжнікам там няма чаго рабіць. Іх ніхто туды ня возьме”.

Спадар: “Я сам украінец са Львову. Я супраць таго, каб Украіна ўступала ў НАТО”.

Спадарыня: “Аргумэнтаваць цяжка. Адмоўна ўсё ў навінах асьвятляецца. Пэўна, са СМІ такое стаўленьне склалася”.

Спадар: “Гэта неразумна зь іхняга боку. Столькі гадоў пражылі разам, і цяпер ворагі атрымаюцца? Супраць каго мы зброю рыхтуем? Я маю на ўвазе Беларусь і асею. Прыбалтыка ўжо там, Польшча — таксама. Хутка Ўкраіна ўступіць у НАТО. Кругом Беларусь аблажылі. Неяк неспакойна”.

Спадар: “Усе імкнуцца разьвівацца. Адны — за кошт Захаду, іншыя — пры дапамозе каго-небудзь яшчэ”.

Спадарыня: “Гэта, канечне, іхнія справы — Грузіі і Ўкраіны”.

Спадар: “Я з гэтым згодзен. Яны павінны самі выбіраць. Гэта іхняе права. Стаўленьне да Грузіі і Ўкраіны будзе, на мой погляд, такое, як і да ўсіх астатніх. Яны, як і ўсе іншыя краіны, маюць поўнае права ўступаць у НАТО. Яны ў НАТО захацелі — гэта іх права”.

- " ".net : .

  

E-Mail: 



8 2012
« 2012 .
«
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


:

open air . !

, . .


:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
| | Գ | | | RSS | |
Copyright © 2006-2009 : , . ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru:   . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .