Кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў разам з кіраўніком Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам «Маніфэст аб абароне нацыянальных інтарэсаў». Андрэй Саньнікаў назваў гэты дакумэнт «недарэчным».
Паводле Рыгора Кастусёва, Партыя БНФ, усьведамляючы адной з асноўных каштоўнасьцяў нацыянальныя інтарэсы Беларусі, лічыць непрымальным для сябе ўдзел у выбарчай кампаніі паводле крамлёўскіх сцэнароў, «бо яны маюць на мэце захаваньне і замацаваньне кліенцкай залежнасьці Беларусі ад РФ, утворанай цяперашнім рэжымам, і не прывядуць да рэальнай дэмакратызацыі краіны».
Рыгор Кастусёў накіраваў «» да ўсіх заяўленых кандыдатаў у прэзыдэнты апроч Сяргея Гайдукевіча, які ўжо агучыў сваё станоўчае стаўленьне да Масквы.
«Зварот стане лякмусавай палачкай, якая пакажа, як патэнцыйныя кандыдаты ставяцца да будучых выбараў, і як яны ставяцца да Расеі», — падкрэсьліў кандыдат ад Партыі БНФ.
Адным зь першых на зьяўленьне «Маніфэсту» лідэр грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Саньнікаў. Ён назваў Маніфэст «недарэчным» і заявіў, што «ніводзін разважны палітык Беларусі яго не падпіша».
«Нядаўняя наша гісторыя вучыць, і давайце шчыра пра гэта казаць, што зьмены ў Беларусі адбываліся пасьля імпульсаў з Масквы. Гарбачоўская перабудова прывяла да абвяшчэньня незалежнасьці, а ельцынскія рэформы дазволілі гэтую незалежнасьць увасобіць у жыцьцё. Што дрэннага ў тым, што сёньня менавіта Масква зноў прыцягвае ўвагу да расьсьледаваньня спраў зьніклых, гаворыць пра карумпаванасьць дыктатара Лукашэнкі і яго атачэньня?» — лічыць Саньнікаў.
Навошта кіраўніцтва БНФ прыняло «Маніфэст» і якія галоўныя мэты гэтага кроку? На гэтае пытаньне адказвае Старшыня БНФ Аляксей Янукевіч: «У нас былі дзьве асноўныя мэты. Першая, галоўная — гэта аб’яднаньне ўсіх прабеларускіх, усіх палітычных суб’ектаў, якія стаяць на абароне беларускіх нацыянальных інтарэсаў. І другая мэта — зрабіць пэўнае выпрабаваньне, каб гэты маніфэст выступіў лякмусавай паперкай, ці ўсе беларускія палітыкі гатовыя гуляць паводле беларускіх сцэнароў, ці нехта не гатовы, і разьлічвае на нейкі крамлёўскі сцэнар».
Калі спадар Саньнікаў не гатовы падпісацца за разьвіцьцё беларускай мовы і культуры, за вывад расейскіх базаў з Беларусі, за недапушчэньне карупцыйнай прыватызацыі-то якіх пераменаў ён хоча?
Сапраўды, лякмусавая паперка пачала працаваць, прычым нават хутчэй, чым мы разьлічвалі. Нечакана, што спадар Саньнікаў так хутка прыняў на свой рахунак тыя перасьцярогі ад удзелу ў крамлёўскіх сцэнарах, што ўтрымліваюцца ў нашым маніфэсьце. Тут ён выдаў сябе з галавой.
Ягоная тэза пра тое, што дэмакратычныя імпульсы да нас заўсёды ішлі з Масквы — яна цалкам не адпавядае рэчаіснасьці.
Няхай ён запытае грузінаў ці ўкраінцаў, якія імпульсы з Масквы дайшлі да іх апошнім часам.
А калі спадар Саньнікаў не гатовы падпісацца за разьвіцьцё беларускай мовы і культуры, за вывад расейскіх базаў з Беларусі, за недапушчэньне карупцыйнай прыватызацыі (пра ўсё гэта сказана ў Маніфэсьце), то якіх пераменаў ён хоча?! Ці ён хоча, каб Беларусь сталася Абхазіяй? Высновы, якія робіць Саньнікаў (калі БНФ супраць Крамля, то БНФ супраць пераменаў), сьведчаць, што спадар Саньнікаў ня бачыць іншага сцэнару пераменаў у Беларусі, апроч крамлёўскага.
Мы яшчэ паўгода таму заявілі, што БНФ у гэтай выбарчай кампаніі давядзецца змагацца на два франты: і з Лукашэнкам, і з уплывам Крамля, які мы лічым толькі шкодным. Сваім Маніфэстам мы пацьвярджаем, што абыякія перамены, проста зьмена прозьвішча дыктатара, нас не задавальняюць. Мы хочам сапраўдных, дэмакратычных, беларускіх пераменаў. Таму мы змагаемся на два фронты.
Падзяліцца навіной: 17 каментароў Крывіч напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 14:03 Добра, што зараз Янукевіч зразумеў што, "спадар Саньнікаў ня бачыць іншага сцэнару пераменаў у Беларусі, апроч крамлёўскага". Санёк напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 14:12 Санников 'палится' и 'сливает' сам себя. Ответ от БНФ достойный, отображающий суровую ОБЪЕКТИВНУЮ реальность. Фёдор напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 14:27 Что ж БНФ так не везет на руководителей :( Алесь напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 14:38 Лёша, ты калі апошні раз на вулічнай акцыі быў? Змагар, мля... Валер Голуб напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 14:48 Памылковая мерка Дзяруга напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 15:43 А Янукевич не выдает себя с головой, уже даже не имитируя борьбу с режимом (который уже вроде как и не кровавый для БНФ), а только усугубляя внутриопповские сварки? Лятун напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 15:56 Проста на дадзены момант у Саннікава няма ні матэрыяльных рэсурсаў, ні чалавечых. Таму ён, каб ніхто не апярэдзіў, першы падаў сігнал Крамлю, што на яго можна разлічваць, толькі каб грошаў далі. А пакуль каманда Саннікава абзвоньвае паплечнікаў іншых прэтындэнтаў (прынамсі Мілінкевіча) з прапановамі ўвайсці ў сваю ініцыятыўную групу. Сорамна двойчы... Пётр напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 16:01 Ну а я даўно казаў, што прамяняць Лукашэнка на Саннікава - гэта прамяняць аднаго дыктатара на другога, а аказваецца, што яшчэ і прарасейскага. Адзін выпрацаваў свой рэсурс - назначым другога(хтосьці з Масквы...)? Антось напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 16:02 Што лiчыца мяне, то я аддам свой голас за Саннiкава. Аляксандар напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 16:10 Фёдор,
вы хіба мелі на ўвазе, што Хартыі ніяк не шанцуе праціснуць свайго чалавека ў кіраўніцтва БНФ. мясцовы напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 16:29 Cвоечасовая заява...і прычым тут агл..я зразумеу гэта так " хопіць нам беларусам выбіраць паміж дрэным і яшче хужейшым" ілі як в веске чул " і тут гауно і там насрата"....а у саннікава і К мабыць есць нейкій" прымач" па якому "імпульсы дэмакратіі" з Рассеі адчуваюцца..хай яны яго Каспараву энд Лімонаву прэзэнтуюць ласло напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 16:33 А хто такі Янукевіч? Што ён зрабіў добрага для Беларусі? Адкуль ён узяўся? Мне здаецца, што гэта Янукевіч паказаў сябе наймітам спецухі, калі ў такі пераломны час высоўваецца з правакацыяй. женя напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 16:47 непонятная теперь организация с непонятными людьми во главе и непонятной войной внутри себя решила протестировать кандидатов???на каком собственно говоря основании????на какую публику рассчитано это всё?на 1-2 тыс читателей радио свобода да нашай нивы???на 0,5 процента населения Беларуси которое интересуется политикой???они свой внутренний бардак выносят на межорганизационный уровень(( Ganna напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 17:03 Chopic, najelisia uzo tych rasijskich impulsau i usioj toj rusifikacyi, ad katoraj uzo wanicic nie adzin dzen. Kali Sannikau nie baczyc gnilasci ruskich palitykau, dyk geta jago prablema. Kali z jon geta baczyc i supracouniczaje z imi, tady jon niczym nie lepszy za Luku i usich jagonych prychlebaceliau. szto zusim i nie dziuna, bo jon taksama dzicia kamunistycznaj sistemy. Инга напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 17:12 Санников просто безвольный и немощный человек. Есть люди, которые существуют как политики лишь во время предвыборных кампаний. Потом на них всем п.й. Есть люди, которые живут полной политической жизнью как во время кампаний, так и после них.
Санников - единственный, который способен лишь на то, чтобы как-то побарахтаться ещё до начала официального старта т.н. выборов президента. И политическая жизнь его закончится с регистрацией кандидатов в президенты. Ибо х.й он соберёт сто тысяч подписей при всём улюлюканьи хомячков на Хартии. Здесь нужна работа, как и в любом важном деле. Эту работу способен чётко выполнить лишь Милинкевич. Хотя лично мне, после знакомства с предвыборными программами, больше нравится Костусев.
Это лишь моё мнение, которое не обязательно истина.
Вообще Санникову стоило открыть дорогу своей жене. Уверена, что Халип надрала бы всем задницу :-) И здесь он лох. Бабруйскі сіонізьм напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 17:12 мясцовы напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 16:29 Cвоечасовая заява...і прычым тут агл..я зразумеу гэта так " хопіць нам беларусам выбіраць паміж дрэным і яшче хужейшым" ілі як в веске чул " і тут гауно і там насрата"....а у саннікава і К мабыць есць нейкій" прымач" па якому "імпульсы дэмакратіі" з Рассеі адчуваюцца..хай яны яго Каспараву энд Лімонаву прэзэнтуюць ---------------------- +100000000000000000000 Scaner напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 17:44 Янукевiч адпрацоувае дапамогу ГБ, якое дапамагло яму прыйсцi да кiраунiцва партыяй. Раскол за расколам, калi пад дыктатарам дрыжыць зямля. Беларусь пад кiраунiцтвам Лукi уваходзiць у эканамiчны калапс, а яны зноу наступаюць на граблi Зянона Герастратавiча. Ня трэба мне такiя абаронцы. Дадаць каментар (прэмадэрацыя)
Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з .
Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.
Iмя *запомніць мяне два дзевятнаццаць дзевяць сямнаццаць пяць *Апошнія ў рубрыцы
Навіны днягалоўнаевідэа на сайцефотарэпартажыСамае чытанае