Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Янка Лапіцкі па-ранейшаму ня мае магчымасьці наведваць школу Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Янка Лапіцкі па-ранейшаму ня мае магчымасьці наведваць школу

05.03.2010 17:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Галіна Абакунчык

Сям’я Лапіцкіх з Жодзіна працягвае змагацца за магчымасьць беларускамоўнага навучаньня для 14-гадовага Янкі. З гэтага навучальнага году ў гімназіі № 1 Жодзіна скасавалі адзіную беларускамоўную клясу. У выніку Янка Лапіцкі навучаецца ў хатніх умовах самастойна.

Пра скасаваньне беларускамоўнай клясы, дзе навучаўся Янка, Сьвятлана і Аляксей Лапіцкія паведамілі ў Міністэрства адукацыі і ў Генэральную пракуратуру. Таксама яны абскардзілі гэтае рашэньне жодзінскага гарвыканкаму ў судзе. Суд пазоў адхіліў, і ў выніку Янка Лапіцкі па-ранейшаму ня мае магчымасьці наведваць школу. Юнак працягвае навучацца самастойна ў хатніх умовах, а ў чыноўніцкіх кабінэтах Жодзіна па-ранейшаму адмоўчваюцца, кажа Аляксей Лапіцкі:

«Учора я быў у аддзеле адукацыі, размаўляў з намесьнікам, і ён сказаў, што ня ведае новага рашэньня выканкаму. А выканкам стварае канфліктную сытуацыю і цісьне на бацькоў, нягледзячы на іх права выбіраць тып і мову навучаньня. Я проста ў разгубленасьці: як усё ж такі мэханізм абароны гарантыяў, пазначаных у Канстытуцыі, адносна абароны правоў чалавека будзе тут выконвацца?»

Як паведамілі Лапіцкія, на звароты ў Міністэрства адукацыі і ў Генэральную пракуратуру яны атрымалі адказы, што заявы перанакіраваныя ў ніжэйшыя інстанцыі. Чыноўнікі ніжэйшага рангу — жодзінскага выканкаму — заяўляюць, што Янка Лапіцкі не наведвае школу зь віны бацькоў. У прыватнасьці, вось што паведаміла выканаўца абавязкаў кіраўніка камісіі ў справах непаўналетніх Ірына Данілава:

Бацькі перашкаджаюць навучаньню.«Бацькі перашкаджаюць навучаньню. Мы толькі можам папярэдзіць, што яны адказныя за навучаньне дзіцяці. Але бацька адмовіўся падпісацца пад папярэджаньнем і сышоў».

Карэспандэнтка: «Значыць, калі бацька дамагаецца беларускамоўнага навучаньня для свайго сына, то гэта называецца перашкаджаць навучаньню, так?»

«На беларускай мове — гэта ў іх там сваё пытаньне, гэта трэба размаўляць з гімназіяй. Мы за тое, каб дзіця атрымоўвала адукацыю».

Як паведамілі Сьвятлана і Аляксей Лапіцкія, зараз яны чакаюць перагляду ў Менскім абласным судзе рашэньня суда Жодзіна, які не прыступіў да разгляду справы аб скасаваньні беларускай клясы ў гарадзкой гімназіі № 1.

Сытуацыю зь беларускамоўным навучаньнем у Жодзіна камэнтуе старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў:

«Адзін у полі ня воін. Усё ж трэба было б працаваць у Жодзіна зь людзьмі. Калі б у Жодзіна было некалькі чалавек аднадумцаў, то была б і кляса, як у іншых гарадах. А калі людзі замыкаюцца ў сваёй сям’і, то, канечне, аднаму нешта зрабіць вельмі цяжка».

Аляксей і Сьвятлана Лапіцкія змагаюцца за беларускамоўнае навучаньне свайго сына Янкі ад моманту ягонага паступленьня ў гімназію № 1 у 2002 годзе. Адміністрацыя школы і гарадзкія ўлады адмаўляліся адкрываць клясу зь беларускай мовай навучаньня, нібыта зь меркаваньняў эканоміі сродкаў. Пасьля страйку і навучаньня дома ў 2004 годзе юрыдычныя магчымасьці для беларускамоўнага навучаньня былі створаныя, але на практыцы не выконваліся. А ў сёлетнім навучальным годзе гарвыканкам Жодзіна скасаваў і юрыдычныя ўмовы для беларускамоўнай адукацыі, ліквідаваўшы адзіную беларускамоўную клясу ў гімназіі № 1. Сьвятлана і Аляксей Лапіцкія мяркуюць, што гэта зьвязана зь іх палітычнай і грамадзкай дзейнасьцю: яны актывісты партыі БНФ, праваабарончага цэнтру «Вясна», неаднойчы бралі ўдзел у выбарах розных узроўняў.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .