-  !              ?  ,  ,   !
Գ
Գ

?

04.04.2008 23:14 - :

04.04.2008 19:52

Эфір 4-га красавіка. Удзельнікі: палітолягі Андрэй Фёдараў і Алесь Лагвінец.


Завяршылася сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў — сябраў Паўночнаатлянтычнага альянсу. Як можна ацаніць вынікі Бухарэсцкага саміту НАТО? Як яны паўплываюць на дачыненьні паміж асеяй і Захадам? Якая рэакцыя Беларусі на саміт НАТО?

Вынікі Бухарэсцкага саміту

Валер Карбалевіч: “Яшчэ напярэдадні саміту НАТО ў Бухарэсьце вакол яго магчымых рашэньняў разгарэліся палітычныя жарсьці. Асабліва востра абмяркоўвалася пытаньне пра ўваход у гэтую міжнародную арганізацыю Грузіі і Ўкраіны. Але вось саміт прайшоў, і, здаецца, ніякіх рашэньняў, якія ўзрушылі б геапалітычны статус-кво, не прынята. Як можна ацаніць вынікі Бухарэсцкага саміту НАТО?”

Андрэй Фёдараў: “Найперш, хацеў бы ўдакладніць, што на саміце не разглядалася пытаньне аб далучэньні Грузіі і Ўкраіны да НАТО. Гаворка ішла пра іх далучэньне да Праграмы па дасягненьні сяброўства ў НАТО. Гэта крыху іншая рэч. У гэтай праграме можна ўдзельнічаць і 5, і 10 гадоў, пакуль альянс ня вырашыць, што кандыдат адпавядае ягоным патрабаваньням.

Гэтае пытаньне адклалі на год. Наступны саміт пройдзе ў Страсбуры наступным годам, НАТО будзе адзначаць 60-годзьдзе свайго існаваньня. Магчыма, тады вырашыцца і лёс Грузіі з Украінай.

Акрамя таго, дзяржавы НАТО падтрымалі пазыцыю ЗША па разьмяшчэньні ў Чэхіі і Польшчы элемэнтаў супрацьракетнай абароны. Калі асея выйграла ў пытаньні далучэньня Грузіі і Ўкраіны да НАТО, то ў гэтым пытаньні Масква прайграла”.

Алесь Лагвінец: “Відавочна, гэта не была такая вехавая падзея. Вынікі саміту паказваюць жыцьцяздольнасьць НАТО як альянсу дэмакратычных краін.

Адна з функцыяў НАТО — вырашэньне рэгіянальных канфліктаў. Саміт прыняў рашэньне ўмацаваць войскі альянсу ў Афганістане. Таксама важным вынікам сустрэчы ў Бухарэсьце стала рашэньне Францыі далучыцца да інтэграванай вайсковай структуры НАТО. Гэта ідзе ў рэчышчы ранейшай палітыкі Парыжа, скіраванай на ўзмацненьне эўрапейскага кампанэнту альянсу.

Па пытаньні далучэньня Грузіі і Ўкраіны да НАТО нельга сказаць, што хтосьці атрымаў перамогу ці паразу. Думаю, гэты працэс пайшоў, і ён пазытыўны для гэтых краін. Насельніцтва Грузіі адназначна падтрымлівае далучэньне да НАТО. Ва Ўкраіне бачна тэндэнцыя павелічэньня колькасьці людзей, якія падтрымліваюць гэтую ідэю”.

Дачыненьні паміж асеяй і Захадам

Карбалевіч: “Захоўваецца напружаньне ў дачыненьнях паміж асеяй і Захадам. Не зьнікаюць старыя і зьяўляюцца новыя канфліктныя вузлы: элемэнты супрацьракетнай абароны ЗША ў Эўропе, Косава, магчымае ўступленьне ў НАТО Грузіі і Ўкраіны. Як паўплываюць рашэньні саміту на дачыненьні паміж асеяй і Захадам?”

Фёдараў: “Новаабраны прэзыдэнт асеі Мядзьведзеў даў першае інтэрвію газэце “Financial Times”, у якім адзначыў, што ўступленьне ў НАТО Грузіі і Ўкраіны зьяўляецца выклікам для асеі і ўяўляе для яе пэўную небясьпеку.

Такое меркаваньне Масква выказвае кожны раз, калі НАТО пашыраецца на ўсход. асея спачатку супраціўлялася ўступленьню ў альянс Польшчы, Чэхіі, Вугоршчыны, потым краін Балтыі. Тым ня менш, пасьля гэтых падзеяў бясьпека асеі, на мой погляд, не пацярпела.

Думаю, цяпер Масква будзе рабіць усё, каб раскалоць НАТО па гэтым пытаньні. Яна будзе выкарыстоўваць энэргетычны чыньнік, каб паўплываць, найперш, на Францыю і Нямеччыну. Але ня ўпэўнены, што гэта ў яе атрымаецца.

У пятніцу асея падпісала пагадненьне з НАТО аб транспартаваньні грузаў у Аўганістан празь яе тэрыторыю. Праўда, гаворка там ідзе не пра вайсковыя грузы, а пра харчаваньне для міратворчых сілаў. Гэтым Масква прызнае, што НАТО ў Аўганістане выконвае карысную для асеі функцыю нэўтралізацыі талібаў. Думаю, нягледзячы на крокі назад, збліжэньне паміж НАТО і асеяй будзе адбывацца”.

Лагвінец: “Відавочна, асея ўспрымае крокі НАТО як небясьпечныя для яе. Але кіраўніцтва Ф даволі рэалістычна ацэньвае свае здольнасьці спыніць гэты працэс. Яно разумее, што моцны супраціў уступленьню ў НАТО Грузіі і Ўкраіны толькі ўзмоцніць унутраную еднасьць альянсу. Таму, нягледзячы на жорсткія дэклярацыі, Масква імкнецца не паліць усіх мастоў.

Прычым украінскія палітыкі падкрэсьліваюць, што ўзровень палітычных стасункаў паміж асеяй і НАТО вышэйшы, чым паміж Украінай і НАТО. Ня думаю, што ўступленьне ў НАТО Грузіі і Ўкраіны цалкам адновіць “халодную вайну” паміж асеяй і альянсам ці паміж асеяй і ЗША, якія найбольш выступаюць у падтрымку гэтай ідэі”.

Якая рэакцыя Беларусі на саміт НАТО?

Карбалевіч: “Лукашэнку чарговым разам не пусьцілі на саміт НАТО. Прымаючы ўчора міністра абароны Мальцава, кіраўнік Беларусі казаў пра вонкавыя пагрозы краіне, паставіў задачу мацаваць абарону ў саюзе з асеяй. Якая рэакцыя Беларусі на саміт НАТО?”

Фёдараў: “Такую пазыцыю Менск займае даўно, амаль 12 гадоў. Тое, што Лукашэнку не пусьцілі на саміт, таксама ня першы выпадак. Такое ўжо было ў 2002 годзе, калі саміт праходзіў у Празе. Тады быў канфлікт вакол кансультатыўна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску.

Праўда, тады Беларусь не адмовілася ад удзелу ў саміце, міністар замежных спраў прыехаў у Прагу і выступіў з жорсткімі заявамі. А вось цяпер Беларусь увогуле адмовілася ад удзелу ў Бухарэсцкім саміце. Гэта зьвязана з апошнім абвастрэньнем стасункаў паміж Беларусьсю і Захадам.

Лукашэнка сказаў падчас сустрэчы з Мальцавым, што ў Беларусі адбудуцца вучэньні. Але, здаецца, мы і так іх праводзім амаль кожны год. Калі Ўкраіна далучыцца да НАТО, для Беларусі гэта стратэгічна нічога ня зьменіць. Бо мы ўжо мяжуем з трыма краінамі — сябрамі альянсу. Польшча амаль 10 гадоў у НАТО, але ня думаю, што беларускае насельніцтва адчула ад гэтага большую небясьпеку.

Хутчэй кіраўніцтва Беларусі імкнецца далучыцца да пазыцыі асеі, каб атрымаць ад Масквы пэўныя прэфэрэнцыі. Дачыненьні Беларусі з Захадам будуць шмат у чым залежаць ад таго, як будуць разьвівацца стасункі паміж асеяй і НАТО”.

Лагвінец: “Адмова дасылаць прадстаўнікоў на саміт НАТО ляжыць у рэчышчы цяперашняга курсу Менску на абвастрэньне стасункаў з Захадам. Антызаходняя рыторыка афіцыйных асобаў Беларусі адрасавана беларускаму і расейскаму насельніцтву.

Думаю, нічога не памяняецца ў дачыненьнях Беларусі з Захадам нават пасьля далучэньня Ўкраіны да НАТО. А вайсковыя вучэньні ў нашай краіне супадаюць з палітычнымі цыклямі. Увогуле, вайсковая палітыка Беларусі цалкам залежыць ад асеі і ўзгадняецца зь ёй”.

- " ".net : .

  

E-Mail: 



1 2010
« 2010 .
«
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     


:

! open air . !

.


:



:

  -  ,


 !

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
| | Գ | | | RSS | |
Copyright © 2006-2009 : , . ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru:   .  TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .