Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Якія матывы ўчарашніх ператрусаў? Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Якія матывы ўчарашніх ператрусаў?

17.03.2010 19:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Алесь Дашчынскі

У журналістаў “Народнай волі” і сайту “Хартыя’97” канфісакавыя кампутары. Міліцыянты дзейнічалі паводле санкцыі, падпісанай гомельскім пракурорам Валянцінай Шаевай, у межах справы аб абароне годнасьці функцыянэра КДБ Івана Каржа.

Ні ў прэсавай службе менскай міліцыі, ні ў Генэральнай пракуратуры, ні ў пракуратуры Гомельскай вобласьці не патлумачылі прычынаў ператрусаў у менскіх журналістаў. Прэсавы сакратар гарадзкой управы ўнутраных спраў Менгарвыканкаму Аляксандар Ластоўскі сказаў:

“Мне нічога абсалютна невядома ні адносна ператрусаў, ні адносна іх падставаў. У Менску штодзённа праводзіцца вельмі многа працэсуальных мерапрыемстваў. Па названых вамі ператрусах мне зусім нічога невядома. Я сумняваюся, што ёсьць сэнс удакладняць гэтую інфармацыю ў ГУУС”.

Нагадаем, што ў кастрычніку мінулага году начальнік управы КДБ па Гомельскай вобласьці (цяпер ён узначальвае Гарадзенскую абласную ўправу таго ж ведамства) Іван Корж падаў у суд на сваякоў фігурантаў “паляўнічай справы” пазоў аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі. Згодна з пазовам, сваякі распаўсюдзілі паклёпніцкія зьвесткі на сайце у артыкуле “Родныя арыштаваных міліцыянтаў скардзяцца на дыктатуру”.

Корж, да прыкладу, абвяргаў, што ён нібыта незаконна пабудаваў катэдж ці меў дачыненьне да незаконнага паляваньня.

Паводле Івана Каржа, адна з аўтараў таго звароту Галіна Баранава таксама накіравала сьпікеру Эўрапарлямэнту ліст, у якім прывяла несапраўдныя зьвесткі. Вытрымкі з гэтага ліста апублікаваў сайт . Падчас суду Іван Корж пакінуў свае прэтэнзіі толькі да Г.Баранавай. Суд прызнаў апублікаваныя зьвесткі паклёпніцкімі і абавязаў маці зьняволенага міліцэйскага чыноўніка напісаць абвяржэньне на сайце charter’97.org.

Паводле Ірыны Шабанавай, якая зьяўляецца адвакатам Баранавай, ўпраўленьнем унутраных спраў Гомельскага аблвыканкаму заведзеная крымінальная справа па факце паклёпу:

“Але яна заснавана на матэрыялах грамадзянскай справы, якая таксама была ініцыявана тым жа Каржом. То бок гэта быў яго пазоў у грамадзянскім парадку аб абароне гонару і годнасьці. Дык вось, што тычыцца грамадзянскай справы, то рашэньне катэгарычна няправільнае, гэтак жа як і пазоў катэгарычна беспадстаўны і недаказаны. І згодна з працэсуальным грамадзянскім заканадаўствам таксама там усё было зроблена няправільна”.

Паводле адвакаткі, цяпер ніхто надта не дамагаецца публікацыі абвяржэньняў. А чаму журналістаў у спакоі не пакінулі, то гэта іншая гісторыя. Гэта ўжо з сэрыі свабоды слова ў нашай краіне.

“Усё пытаньне было ў крымінальнай справе. Яна скончана, і, здаецца, усё скончана. А чаму журналістаў у спакоі не пакінулі, то гэта іншая гісторыя. Гэта ўжо з сэрыі свабоды слова ў нашай краіне”.

Нагадаем, паводле “паляўнічай справы” тры службоўцы Міністэрства ўнутраных спраў атрымалі ад трох да чатырох гадоў зьняволеньня. Яны нібыта арганізавалі незаконнае паляваньне ды чынілі незаконны ціск на супрацоўнікаў КДБ.

Палітыкі тлумачаць ператрусы ў журналістаў палітычнымі прычынамі. Былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін сказаў:

“Тут усё відавочна. Ідзе зачыстка інфармацыйнай прасторы, тых арганізацый, якія маюць дакладную інфармацыю, і гэтая праўдзівая, аб’ектыўная інфармацыя вельмі не задавальняе ўлады. Больш за тое, гэта асэнсаваная падрыхтоўка да прэзыдэнцкіх выбараў”.

Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч адзначыў:

“Гэта, несумненна, робіцца з палітычных матываў. Улада рыхтуецца да выбараў. Улада іх баіцца, ідзе зачыстка дэмакратычнага поля, не рэгіструюцца арганізацыі і перасьледуюцца журналісты, канфлікт з саюзам палякаў. Улада разумее, што самае галоўнае для яе — утрымаць піраміду кантролю, якую яна стварала ўсе гэтыя гады”.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .