Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Яўген Ліпковіч - colorадскі зубр беларускай палітыкі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Яўген Ліпковіч - colorадскі зубр беларускай палітыкі

03.03.2010 10:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Будзімір

Пасьля таго, як мы ўпершыню наведалі мастацкую галерэю "Ў" разам з трынаццацігадовым сынам у рамках культурна-асьветніцкай праграмы на выходныя, малы запытаўся: "яна што, антыпрэзыдэнцкая?" Далібог, я не даваў нагоды для такога пытаньня. І не нясу адказнасьці за той прыкры факт, што ў нашай краіне прэзыдэнт стаў мерай усіх рэчаў. Адлегласьць і вагу мы пакульшто не вымяраем у лукашэнках, але сапраўды многія рэчы, якія варта ацэньваць паводле крытэру "добрае - дрэннае", "прыгожае - выродлівае", "разумнае - глупае", "цікавае - нуднае", мы судзім з пункту гледжаньня - "за" або "супраць" Лукашэнкі.

Што ж магло наштурхнуць малога на думку пра "антыпрэзыдэнцкую" сутнасьць мастацкай галерэі "Ў"? Здаецца, ніякіх непасрэдных сьведчаньняў яе апазыцыйнасьці не назіралася. Я папрасіў сына патлумачыць, ён адказаў: "Ну, а чаго яна ў такім дзіўным месцы знаходзіцца - сярод гаражоў і сьметнікаў, ды яшчэ назва нейкая, ня ведаю..." Хлопец ня змог увасобіць у словы сваю інтуіцыю, давядзецца зрабіць гэта за яго. Рэч у тым, што мастацкая галерэя "Ў" стылістычна не адпавядае "прэзыдэнцкай" эстэтыцы, якая спалучае ў сабе пастаральную наіўнасьць і народны прымітывізм з казённай строгасьцю сацрэалізму. Калі коратка, гэтая эстэтыка адрозьніваецца немудрагелістасьцю формы і зьместу, просталінейнасьцю і адназначнасьцю. У тым сэнсе, што яна ня ведае іроніі, паўтонаў, гульні сэнсаў і сымбаляў, алюзіяў і асацыяцыяў. Дастаткова паглядзець на першую-лепшую дызайнэрскую суполку, якая трапілася мне на вочы ў галерэі, каб зразумець розьніцу:


Як бачыце, тут няма ніякай "палітыкі", аднак крамола яўна прысутнічае. Блюзьнерства і скандал - спалучыць "ляснога волата", "наш гонар", "сымбаль сілы і моцы", а таксама партызанскага руху і Аўтазаводу з праклёнам беларускіх бульбяных палёў, гэтай амэрыканскай надакучлівай заразай - калярадзкім жуком, бадай яго ліха. А Белавескую пушчу, дзе "свет хрустальной зари, свет, над миром встающий..." ды "многолетних дубов величавая стать" пераўтварыць у colorадскую, падумаць толькі!

Невыпадкова менавіта тут, у мастацкай галерэі "Ў", па-партызанску схаванай за гаражамі і сьметнікамі, кандыдат у кандыдаты Яўген Ліпковіч правёў сваю . Бо гэты чалавек, які раптоўна ўварваўся на беларускае шэрае палітычнае поле на жоўтым матацыкле і ў генэральскай кучомцы, і ёсьць такім сабе беларускім кентаўрам - colorадскім зубрам.

Чые разыходжаньні зь беларускай палітычнай сыстэмай, як калісьці ў Андрэя Сіняўскага з савецкай уладай, у асноўным эстэтычныя. Гэта ня значыць "усяго толькі" эстэтычныя. Ня надта далёкае ад праўды парадаксальнае на першы погляд цьверджаньне: "форма ёсьць зьместам". Вобраз дзеяньня кандыдата ў кандыдаты - вольная творчая імправізацыя вольнага гараджаніна - гэта само па сабе палітычнае зьдзяйсьненьне, адмена аўтарытарнай культуры на асобна ўзятым пятачку. Незалежна ад таго, чым скончыцца ягоная мастацка-палітычная эпапея, ён ужо пашырыў гарызонты магчымага і прастору свабоды. Парушыўшы звыклы і набрыдлы сцэнар, згодна зь якім на беларускім палітычным полі гуляюць дзьве каманды: зуброў ("наш гонар") і калярадзкіх жукоў ("амэрыканская зараза") зь перадвызначаным вынікам.

Некаторыя нядобразычліўцы і зайздросьнікі нашэптваюць, быццам Ліпковіч імкнецца "прабіцца да кармушкі". Трызьненьне сівой кабылы! Цалкам відавочна, што ягоная кампанія - гэта, як кажуць французы, un acte gratuit, то бок адвольнае, імпульсіўнае і нематываванае дзеяньне. Нематываванае тут трэба разумець як бескарысьлівае. Ён проста атрымлівае асалоду ад таго, што робіць. Рэалізуе ўласную свабоду, гуляючы і сваволячы на "сур'ёзным" полі. (Ну, а калі ў дадатак атрымаецца выратаваць Севастопальскі парк - зусім цудоўна.) Гэтак жа сама, як і тыя, хто падтрымлівае яго тым ці іншым чынам. Даўно не здаралася гэткага масавага энтузіязму з нагоды другараднай палітычнай падзеі, ці ня так? Ліпковіч вярнуў многім блогерам, гэтым маркотным цынікам, што пазіралі на беларускую рэчаіснасьць з кіслай пыхай, смак да актыўных дзеяньняў.

Пакуль што ў яго , што: "З гэтай сыстэмай можна ваяваць. І нават перамагчы. Звычайныя ж людзі. Нават ня вельмі разумныя..." Ён ужо прымусіў сіх-тых чыноўнікаў зьбянтэжана чухаць патыліцы. Цікава было б паглядзець на выраз твару Чаргінца, калі ён атрымаў ад Ліпковіча рэклямны постэр, дасланы яму для праверкі "на прадмет выкліку грамадзкай маралі і падрыву асноваў беларускай дзяржаўнасьці":



Датычна ўзьнятага напачатку пытаньня пра шкодную практыку ацэнкі вартасьці тых ці іншых рэчаў і падзеяў паводле дыспазыцыі адносна Лукашэнкі. Вось Ліпковіч, ён "за" або "супраць" прэзыдэнта? Мы ня ведаем. Ды гэта і ня так важна. Важна, што Лукашэнка дакладна за яго:

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .