Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай “Handelsblatt” пра прыватызатарскія памкненьні Лукашэнкі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

“Handelsblatt” пра прыватызатарскія памкненьні Лукашэнкі

02.03.2010 13:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Як  нямецкае выданьне, «пасьля таго як расейскі прэм’ер Пуцін адмяніў для Беларусі такія прывілеі, як нафта ды нізкае мыта, у стасунках паміж двума дзяржаўнымі кіраўнікамі зьявілася напружанасьць. У выніку працяглых разборак з Расеяй Лукашэнка цяпер падчас сустрэчаў з заходнімі візытэрамі будзе, мабыць, дэманстраваць увесь свой шарм».

«Handelsblatt» зазначае: мяркуючы па ўсім, Аляксандар Лукашэнка плянуе пачаць прыватызацыю дзяржаўных прадпрыемстваў. Па падтрымку ў гэтай справе ён зьвярнуўся да банкаўскай групы Rothschild.

Наколькі сур’ёзна можна расцэньваць гэты намер? — ставіць пытаньне «Handelsblatt». Знаўцы беларускага рынку лічыць, што ставіцца да яго трэба стрымана, хаця, зь іншага боку, трэба вітаць супрацоўніцтва Беларусі з Rothschild.

Так, кіраўнік менскага прадстаўніцтва нямецкай кансалтынгавай фірмы BNT Аляксандар Лісем зьвяртае ўвагу на тое, што «пажадана было б атрымаць больш інфармацыі пра тое ці іншае дзяржаўнае прадпрыемства». Паводле Лісема, ужо зразумела, пра якую колькасьць цікавых для заходніх інвэстараў беларускіх прадпрыемстваў можа ісьці размова. Хоць дакладных іх назваў ня ведае ніхто. Магчыма, да іх належыць «Белінвэстбанк», актывамі якога ўжо аднойчы цікавіўся нямецкі Kommerzbank.

Як бы там ні было, банкаўскі дом Rothschild традыцыйна захоўвае маўчаньне. Аналягічна паводзіць сябе і аўтарытарны беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка. Праўда, ён агучыў больш інфармацыі, чым група Rothschild. Тым часам як група не пацьвердзіла нават самога факту супрацоўніцтва зь беларускім прэзыдэнтам, Лукашэнка, са свайго боку, заявіў, што перамовы пра супрацоўніцтва вядуцца.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .