Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Халіп: “Не выключаю, што ператрус зьвязаны з рашэньнем майго мужа балятавацца на пасаду прэзыдэнта” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Халіп: “Не выключаю, што ператрус зьвязаны з рашэньнем майго мужа балятавацца на пасаду прэзыдэнта”

16.03.2010 21:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Галіна Абакунчык

Супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус і канфіскавалі кампутар і іншую тэхніку ў журналісткі Ірыны Халіп. Гэта было зроблена амаль адначасна з ператрусамі ў офісе «Хартыі-97» і на працоўным месцы намесьніцы рэдактара «Народнай Волі» Сьвятланы Калінкінай.

Ператрусы і канфіскацыя інфармацыйных носьбітаў у журналістак праводзіліся з санкцыі Гомельскага пракурора паводле крымінальнай справы аб паклёпе на былога старшыню гомельскага УКДБ, які цяпер займае аналягічную пасаду ў Гарадзенскай вобласьці — Івана Каржа. Вось як гэта пракамэнтавала Ірына Халіп:

«Я магу камэнтаваць гэта толькі адным словам — мэдыяфрэнія. Тыдзень таму наш кампутар канфіскавалі на мяжы — што яшчэ шукаць? Літаральна сёньня мы папрасілі нашых сяброў, каб далі нам свой стары кампутар, якім не карыстаюцца, дык канфіскавалі і яго. Таксама флэшкі, старыя дыскеты, якія ляжаць з канца 90-х: 40 старых дыскетаў, 67 кампакт-дыскаў. І нават быў ператрус у пакойчыку майго сына. Яны зайшлі, калі той спаў у сваім маленькім ложку, знайшлі дыск зь ягонымі здымкамі і таксама забралі. Але ж яны не ідыёты, яны цудоўна ведаюць, што ні я, ні Натальля Радзіна, ні Сьвятлана Калінкіна, ні Марына Коктыш не пісалі пра гэтую крымінальную справу. Але ж — а раптам што яшчэ знойдзем. Я ўсё гэта яшчэ мушу абмеркаваць з маім мужам Андрэем Саньнікавым, тым больш, што я не выключаю: іхні прыход сюды і ператрус зьвязаны з тым, што літаральна днямі ён абвясьціў, што будзе вылучацца ў прэзыдэнты».

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .