Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Гуляка нават не ведае, што ўзначальвае камісію па Саюзу палякаў Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Гуляка нават не ведае, што ўзначальвае камісію па Саюзу палякаў

09.03.2010 16:35 - Крыніца: Хартыя'97

Беларускі бок не проста не гатовы абмяркоўваць з Польшчай канфлікт вакол Саюза палякаў, але нават не ведае, хто мусіць весці перамовы.

Першае паседжанне беларуска-польскай камісіі па вырашэнні канфлікту вакол Саюза палякаў перанесена на нявызначаны тэрмін. Як нагадвае , яно мусіла адбыцца 9 сакавіка.

Польскі бок заяўляе пра сваю гатоўнасць у працы камісіі. А беларускія чыноўнікі дагэтуль губляюцца ў здагадках, што гэта за камісія і як яна будзе працаваць.

Меркаваны кіраўнік беларускай часткі камісіі - Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце міністраў Леанід Гуляка - аб сваім новым прызначэнні нічога не ведае. Пра гэта паведаміў яго намеснік Уладзімір Ламека.

«Мы нічога не ведаем аб гэтай камісіі. Я ўжо ў шэфа пытаўся, - сказаў Уладзімір Ламека. - Там спасылкі ўжо нават на тое, што беларускі бок Гуляка ўзначаліць павінен. Да нас па гэтай камісіі ніхто не звяртаўся. Вось пацвердзіў мне і Леанід Гуляка: кажа, што ніхто яго пакуль што ў ніякія камісіі не ўпаўнаважваў. Калі ўпаўнаважаць, то будзе, але афіцыйна пакуль што нічога не атрымліваў. І мы ў апараце не ведаем пакуль што, які статус у гэтай камісіі і як яна будзе працаваць».

Нагадаем, што рашэнне аб стварэнні двухбаковай камісіі па вырашэнню канфлікту вакол польскай меншасці ў Беларусі было ўхвалена падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і міністра МЗС Польшчы Радаслава Сікорскага яшчэ 25 лютага ў Кіеве.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .