Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай "Грузія мае бліскучыя сувязі зь Беларусьсю" Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

"Грузія мае бліскучыя сувязі зь Беларусьсю"

17.08.2010 18:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода Пра гэта заявіў сваім выступе падчас наведаньня моладзевага лягеру ў мястэчку Анаклія на Чарнаморскім узьбярэжжы Грузіі. прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі. Ён адзначыў неабходнасьць захаваньня старых сувязяў з былымі савецкімі рэспублікамі, нягледзячы на “існуючыя пэрыпэтыі”.

“Мы вельмі любім беларусаў, і малдаван, і ўкраінцаў, і армян, азэрбайджанцаў, і расейцаў, і ўсіх іншых людзей, якія жылі ў агульным дзяржаве -- Савецкім Саюзе. І якія б не былі палітычныя пэрыпэтыі, якія не былі умоўнасьці, а умоўнасьці ёсьць і нават вельмі канкрэтныя, мы ўсё роўна павінны іх пераадолець”.

“Так, сьвет для нас пашыраецца, адзначыў пры гэтым грузінскі кіраўнік. Мы набываем новых сяброў, новых знаёмых ... Але ня трэба забываць старых сяброў, таму што, старыя сябры -- гэта правераныя сябры, і нас вельмі і вельмі шмат што зьвязвае. Мы ні ў якім выпадку не павінны губляць старыя сувязі ».

Свае заявы Саакашвілі зрабіў па-расейску, 16 жніўня, ў грузінскім чарнаморскім моладзевым лягеры ў Анаклія, які наведаў разам з выконваючым абавязкі прэзыдэнта Малдовы Міхаем Гімпу. Саакашвілі і Гімпу мелі сустрэчы і размовы з моладзю з пацярпелых ў выніку паводкі раёнаў Малдовы, а таксама з падлеткамі з Чарнобыльскай зоны ў Беларусі, якія знаходзяцца на адпачынку ў Грузіі паводле запрашэньня грузінскіх уладаў.

Паводле Саакашвілі, Грузію зьвязваюць “бліскучыя сувязі” з Беларусьсю, а ў Малдовы і Грузіі ёсьць аднолькавыя праблемы і падобная эканамічная сытуацыя.

“Мы вольныя краіны, не цалкам вольныя тэрытарыяльна, таму што частка нашай тэрыторыі яшчэ знаходзіцца ў старым савецкім заапарку, але вялікая частка нашых краін (Грузіі і Малдовы) тэрытарыяльна вольныя - а гэта азначае, што ў нас ёсьць надзея, гэта азначае, што гэтая надзея ў нашых руках “, цытуе грузінскага кіраўніка інтэрнэт-выданьне .

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

как забеременеть наверняка Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .