Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Горадня: 240 удзельнікаў агульнанацыянальнай дыктоўкі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Горадня: 240 удзельнікаў агульнанацыянальнай дыктоўкі

22.03.2008 19:19 - Крыніца: Радыё Свабода

22.03.2008 20:10

22 сакавіка ў Горадні ў памяшканьні Таварыства беларускай школы адбылася агульнанацыянальная дыктоўка з нагоды 90-х угодкаў БНР.


Яна закончылася ў 16.30. Паводле арганізатараў, у ёй ўзялі ўдзел 240 чалавек. Тэксты для ўдзельнікаў чыталі паэтка Данута Бічэль, бард Віктар Шалкевіч, былая настаўніца Тамара Талерчык, кіраўніца хору “Бацькаўшчына” Вера Кунцэвіч і студэнтка унівэрсытэту імя Янкі Купалы Хрысьціна Марчук.

Карэспандэнт: “Чытае дыктоўку настаўніца зь вялікім досьведам працы Тамара Талерчык, якая цяпер знаходзіцца на пэнсыі”.

Тамара ТалерчыкТалерчык: “Шаноўныя сябры, вы ведаеце—зь якой мэтай сёньня праводзіцца дыктоўка. Гэты год, 2008-ы, ААН вызначыла Годам моваў. А хутка будзе сьвята абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. І вось у гонар гэтага вялікага нашага сьвята ўсе беларусы сьвету, толькі ў розныя дні, будуць пісаць агульнанацыянальную дыктоўку. Так што будзем пісаць: загаловак—“Родная мова”. Далей: “Родная беларуская мова! Хто зь яе ні зьдзекваўся, хто зь ёю ні ваяваў!..”

Карэспандэнт: “Калі закончылася дыктоўка, Тамара Талерчык кажа, што ахвотныя могуць здаць яе на праверку, а хто не жадае, можа ўзяць сабе для сямейнага архіву. Я гляджу: у дыктоўцы ўдзельнічалі сорак чалавек, прычым мужчынаў з жанчынамі прыблізна аднолькава. Тут і студэнты, і пэнсіянэры, ёсьць настаўнікі, ёсьць выкладчыкі, з навуковымі ступенямі нават, ёсьць мамы з дочкамі.

Былы палітвязень Мікола МаркевічСтудэнтка Хрысьціна Марчук таксама пісала дыктоўку. Я назіраў за вашым суседам, ён сьпісваў у вас. Што вы скажаце пра гэта?”

Марчук: “Ён у мяне сьпісваў, бо ня ведаў як ставіць знакі прыпынку, дзе пісаць коску, а дзе працяжнік”.

Карэспандэнт: “Карацей, вы не маглі яму адмовіць?”

Марчук: “Я не хавала свой аркуш, бо хлопчык цягнецца да беларушчыны, ён прагне ведаў, і таму я дапамагала яму”.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Каментары

17.07.2011 00:28 - Maralynn

Oh yeah, faboulus stuff there you!

18.07.2011 10:06 - egajib

Km17es , [url=http://owjqkzonrmad.com/]owjqkzonrmad[/url], [link=http://antmghkkhpkj.com/]antmghkkhpkj[/link], http://lwkwuxnjldif.com/

19.07.2011 15:00 - bfzrewp

J1CuAU zqawnkwsrtsa

21.07.2011 13:16 - wzpvgvtymeb

YtVlLa , [url=http://vsxgnzgucmql.com/]vsxgnzgucmql[/url], [link=http://cziqgylnzgxb.com/]cziqgylnzgxb[/link], http://snjussrytaqe.com/


  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .