Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Гомельскі актывіст ня можа вярнуць з КДБ забраны 9 гадоў таму рататар Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Гомельскі актывіст ня можа вярнуць з КДБ забраны 9 гадоў таму рататар

17.03.2010 00:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Гомельскі палітык і грамадзкі актывіст Уладзімер Кацора ня змог атрымаць з мясцовай управы КДБ забраны ў 2001 годзе падчас ператрусу ўласны рататар CYCLOS M2062.

«Я меўся, — кажа спадар Кацора, — ствараць музэй памнажальнай тэхнікі часоў станаўленьня беларускай дэмакратыі. На маю заяву вярнуць рататар адзін з намесьнікаў начальніка паведаміў у лісьце ад 11 сакавіка, што „якіх-кольвечы пацьвярджаючых дакумэнтаў пра паступленьне ўказанай прылады для яе захаваньня ў УКДБ няма“. Ня знойдзены рататар і сярод прадметаў, якія знаходзяцца на захаваньні. Управа наогул ня мае зьвестак, дзе ён знаходзіцца».

Нічога не паведамілі актывісту й пра нібыта знойдзеныя ў адабраным у яго сыстэмным блёку кампутара зьвесткі, якія маюць дачыненьне да крымінальнай справы супраць незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт».

Уладзімер Кацора наважаны дамагацца вяртаньня адабранай тэхнікі праз пракуратуру й суд, як гэта й раіць у лісьце намесьнік начальніка УКДБ.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



1 жніўня 2010
« 2010 г.
« Жнівень
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     


Рознае:

Стало тепло! Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .