Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Гомель — самы сьпякотны горад у Беларусі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Гомель — самы сьпякотны горад у Беларусі

09.08.2010 18:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода Самая высокая тэмпература сёлетняга лета зарэгістравана 8 жніўня ў Гомелі. Слупок тэрмомэтра падняўся тут да 38,9 градуса цяпла. Такую інфармацыю падае Гомельскі абласны цэнтар гідрамэтэаралогіі і радыяцыйнага кантролю. Падобнай анамальнай тэмпературы не назіралася за ўсе папярэднія дзесяцігодзьдзі мэтэаралягічных назіраньняў.

Блізкая да цяперашняй тэмпературы — плюс 38 градусаў — зафіксавана ў горадзе ўлетку 1946 году. Тады ж у Васілевічах тэмпература паветра сягала да 37,9 градусаў цяпла.

8 жніўня сьпякотна было і ў Жлобіне — плюс 37,8. У гэты дзень, за выключэньнем Жыткавічаў і Васілевічаў, абсалютныя тэмпературныя максімумы зафіксаваны на ўсіх метэаралягічных станцыях Гомельшчыны.

Анамальна высокія тэмпературы азначаны былі ўчора і ў іншых рэгіёнах краіны. Рэспубліканскі гідрамэтэацэнтар падае, што, напрыклад, у Воршы слупок тэрмомэтра дасягнуў рысы 38 градусаў, у Касьцюковічах і Віцебску — 37,8 градуса са знакам плюс.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .