Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Гомель: “Дзьве галоўныя праблемы ў выпускніка — праца й жытло” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Гомель: “Дзьве галоўныя праблемы ў выпускніка — праца й жытло”

10.08.2010 18:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

«Зь якой галоўнай праблемай сутыкаюцца выпускнікі беларускіх ВНУ?» На гэтае пытаньне адказваюць выпускнікі вышэйшых навучальных установаў Гомелю.

Спадарыня: «Працаўладкаваньне! Скончаць унівэрсытэт, а ўладкавацца на працу цяжка — няма месцаў. Хто бясплатна навучаўся, таго ў вёску накіроўваюць, а хто на платным — там ужо праз знаёмствы».

Спадар: «Найперш — фінансавая. Пасьля ўнівэрсытэту я быў разьмеркаваны ў Жлобін. Там мне не далі жытла. Я жыў у гатэлі, плаціў 21 тысячу рублёў за дзень. У маладых спэцыялістаў наагул маленькія заробкі. Не хапае штуршка, каб пачаць жыць самастойна».

Спадарыня: «Калі выпускніка разьмеркавалі, гэтае разьмеркаваньне як мага далей, у сельскую мясцовасьць. Вось гэта й праблема».

Спадар: «Галоўнае — нельга звольніцца з працы да заканчэньня 2-гадовага пэрыяду».

Спадар: «Самае галоўнае — ня толькі добра, а проста працаўладкавацца. Я вучыўся на бескаштоўнай аснове. Гэта мой родны горад, і я жыў з бацькамі. А так для моладзі, выпускнікоў пытаньне жытла вельмі істотнае. Каб атрымаць нейкае жытло, трэба браць крэдыт і трэба шмат часу на пабудову кватэры».

Спадарыня: «Я разьмеркавалася ў Менск, атрымала добрую працу, але жытла няма. Скончыла ўнівэрсытэт транспарту. Даводзіцца здымаць кватэру. Я атрымліваю заробак у межах 700 тысяч, а 300 тысяч ідзе на аплату кватэры».

Спадар: «На працу не бяруць маладых — патрабуюць стаж. Альбо каб знаёмы хтосьці замовіў слова. А так — не, складана».Я не адбіваўся ад разьмеркаваньня. Атрымаў на заводзе імя Кірава два гады добрага досьведу, але, праўда, малааплачанага.

Спадар: «Разьмеркаваньне — яно ёсьць, але заробкі пакідаюць жадаць лепшага. Калі заробкі крыху большыя, то гэта трэба ехаць кудысьці далей ад роднага гораду. А калі ў родным горадзе, то заробак значна меншы. Я не адбіваўся ад разьмеркаваньня. Атрымаў на заводзе імя Кірава два гады добрага досьведу, але, праўда, малааплачанага».

Спадарыня: «Галоўнае ўсё — і працаўладкаваньне, і, натуральна, жытло. Яго трэба купляць. Бывае, бацькі разьменьваюць сваю кватэру. А самой купіць кватэру цяжка й складана».

Спадар: «Кватэрнае пытаньне! Свае сілы фінансавыя нават ня можаш разьлічыць — выцягнеш яго ці не?»

Спадарыня: «Дзьве галоўныя праблемы ў выпускніка — знайсьці працу й жытло. Я думаю, патрэбна дзяржаўная праграма дзеля таго, каб падтрымліваць маладых спэцыялістаў».

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Натяжные потолки: монтаж и установка. Установка натяжных потолков цены, гарантия 10 лет. Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .