Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Гэта не працягнутая рука, а працягнуты кулак Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Гэта не працягнутая рука, а працягнуты кулак

25.03.2008 21:45 - Крыніца: Радыё Свабода

25.03.2008 22:41

Чаму ўлада, з аднаго боку, праводзіць круглыя сталы ў “Советской Белоруссии” пра спадчыну БНР, і зь іншага, зьбівае і затрымлівае ўдзельнікаў сьвяткаваньня?


Напярэдадні 25 сакавіка ўлада зрабіла некалькі дзеяньняў, якія можна было разглядаць як крокі насустрач да нацыянальных каштоўнасьцяў. У “СБ” прайшоў круглы стол гісторыкаў, прысьвечаны спадчыне БНР. На БТ прайшоў нэўтральна-пазытыўны сюжэт пра БНР, дзе фонам для размоваў пра гістарычныя падзеі служыў Аляксандар Лукашэнка, што як быццам павінна было дэманстраваць пераемнасьць.

Нагадаем, што такое мяккае ўлучэньне апазыцыйных сымбаляў і сьвятаў пачалося летась. Тады менавіта 25 сакавіка праходзіў канцэрт “За независимую Беларусь” і канцэртны маратон, які працягваўся да 3 ліпеня. Зараз гэтая называецца грамадзка-культурная акцыя “Мы-беларусы” – штодзённа ад пачатку сакавіка праходзяць некалькі канцэртаў у дзень ва ўсіх рэгіёнах краіны.

І вось многім пачалося здавацца, што ўлада сапраўды пераключаецца на гэтыя каштоўнасьці. Што ўлада нібыта гатовая ў цяжкі для сябе час працягнуць руку. Але сёньняшнія падзеі паказалі, што гэта не рука, а кулак. Улада не пайшла насустрач, а пайшла сваім шляхам, яна вырашыла паказаць, што калі захоча, можа забраць і гэтае сьвята, прыватызаваць яго. А, маўляў, вы, “нацыяналы”, ізноў апынецеся за бортам, мы на 25 сакавіка будзем арганізоўваць свае танцы, свае канцэрты, вы будзеце мітынгаваць, а мы будзем вас арыштоўваць.

Паўтару тое, што казаў калісьці – “у вас сваю незалежнасьць, а ў нас свая незалежнасьць”. Гэта такі балючы шчаўчок па носе дэмакратычнаму грамадзтву – маўляў, “вольніца скончылася, ня думайце, што вам штосьці дазволена”. І каб было больш балюча, гэты шчаўчок быў зроблены менавіта 25 сакавіка – у самы дарагі для многіх беларусаў дзень.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .