Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай “Гэта кепска, калі за кожным крокам сочыць камэра” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

“Гэта кепска, калі за кожным крокам сочыць камэра”

24.08.2010 19:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

“Як вы ставіцеся да ідэі масавай устаноўкі відэакамэр на дарогах, вуліцах і ў іншых людных месцах?” На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.

Спадарыня: “У крамах — камэры, ля банкаматаў — камэры. Усё гэта фіксуецца. Таямніцы асабістага жыцьця няма ўжо й так”.

Спадар: “Лічу, што з дапамогай відэакамэр можна стварыць нейкі парадак, абудзіць сумленьне ў кожнага. Кожны будзе разумець, што будзе вядома многім, што ён нешта парушыў. Будзе баяцца штрафаў, будзе баяцца, што яго пакажуць па тэлебачаньні — і тое, і іншае аднолькава ўплывае”.

Спадарыня: “Бывае шмат выпадкаў, калі рабуюць сумачкі, тэлефон крадуць альбо з рук вырываюць — і пабеглі. І ўсё — ня знойдзеш нікога да канца жыцьця”.



Спадар: “Гэта нармальная зьява. Паглядзіце, колькі рабаўніцтва, колькі тэхнікі, колькі траўматызму, колькі гіне людзей, колькі аварый”.

Спадарыня: “Больш парадку будзе ў горадзе, і гэта вельмі добра”.

Спадар: “Я за гэта. Дзякуючы камэрам, лягчэй спрэчныя сытуацыі вырашаць. На слова ў нас людзям цяпер вельмі цяжка верыць”.

Спадарыня: “Гэта абмежаваньне правоў! Навошта здымаць усё і ўсіх? Лічу, што іх нельга ўсталёўваць у грамадзкіх месцах”.

Спадар: “Калі за кожным крокам сочыць камэра, гэта кепска”.

Спадарыня: “Пастаянна не хацелася б. У нас народ ня вельмі культурны — усе глядзяць, кантралююць паводзіны”.

Спадар: “У мяне, прынамсі, зьнялі з машыны дыскі. Я нікуды не зьвяртаўся, бо невядома, хто й што. На аўтастаянках я б усюды паставіў відэафіксацыю. На дарогах — таксама. Іншы выедзе на БМВ, стане на цэнтральную — і прэ”.

Спадарыня: “Будзе відаць, хто, дзе, што й як. Праваахоўчыя органы, будзем спадзявацца, будуць лепш раскрываць злачынствы. Па-другое, тут ёсьць і чыста псыхалягічны фактар. Пэўная катэгорыя падлеткаў будзе крыху пабойвацца”.

Спадарыня: “Падлеткі будуць адчуваць, што за імі сочаць, і ў іх ужо ня так будзе зносіць дах”.

Спадар: “Піць будзе менш моладзь, усялякай брыдотай займацца. Спакайней будзе”.

Спадар: “Кепска я да гэтага стаўлюся. Асабістае жыцьцё павінна быць асабістым. Увесь час за табой будуць назіраць — навошта гэта патрэбна?”

Спадарыня: “Іншы раз не заўважыш, хто цябе зьбіў, машына ці што іншае. Бойка там якая — будзе заўважана адразу. Гэта добра, няхай назіраюць”.

Спадар: “І так за намі ўсюды назіраюць — міліцыя вакол усюды”.

Спадар: “А для чаго відэакамэры? У нас парадку мала? Я супраць. Я разумею, на дарозе. А так навошта за людзьмі наглядаць?”.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .