Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Газета «Народная воля» адзначае 15‑годдзе Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Газета «Народная воля» адзначае 15‑годдзе

12.07.2010 10:35 - Крыніца: Наша Ніва

Гэтымі днямі газета «Народная воля» адзначае юбілей — першы нумар выдання пабачыў свет 11 ліпеня 1995 года, роўна 15 гадоў таму.

На працягу трох гадоў — з канца 2005 да канца 2008 — выданню давялося прайсці праз выгнанне з беларускіх друкарань і сістэм распаўсюду, пакуль не было прынятае палітычнае рашэнне аб яго вяртанні. Але на гэтым праблемы «Народнай волі» не скончыліся. Сёння на рахунку рэдакцыі ўжо тры папярэджанні, якія ў любы момант могуць стаць падставай для звароту Мінінфармацыі ў суд з зыскам аб спыненні дзейнасці выдання (арт. 51 закона «Аб СМІ»).

Нязменным галоўным рэдактарам выдання з’яўляецца Іосіф Сярэдзіч, які сабраў пад дахам рэдакцыі сапраўдных «зорак» беларускай журналістыкі — Святлану Калінкіну, Марыну Коктыш, Марыю Эйсмант, Вольгу Пруднікаву, Віталя Гарбузава, Алеся Сівага і многіх іншых…

Сам рэдактар называе сваіх супрацоўнікаў «самаахвярнымі фанатамі» і лічыць, што менавіта дзякуючы ім газета працягвае існаваць. «Мы кожны дзень на парахавой бочцы», — так называецца інтэрв’ю сп‑ра Сярэдзіча інтэрнет‑газеце «Салідарнасць», якое ён даў напярэдадні юбілею выдання.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 верасьня 2010
« 2010 г.
« Верасень
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   


Рознае:

Золотая осень! Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .