Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Гавэл: “Веру, што будучыня Беларусі – эўрапейская” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Гавэл: “Веру, што будучыня Беларусі – эўрапейская”

22.03.2008 11:41 - Крыніца: Радыё Свабода

22.03.2008 11:33

Экс-прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл зьвярнуўся з пасланьнем да ўдзельнікаў канфэрэнцыі “Мінуласьць, сучаснасьць і будучыня беларускай дзяржаўнасьці” ў Празе.


Канфэрэнцыя праходзіць пад патранажам міністра замежных справаў Чэхіі Карла Шварцэнбэрга. У ёй бяруць удзел старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк, іншыя палітыкі, навукоўцы, прадстаўнікі грамадзкасьці зь Беларусі і замежжа.

Зварот Вацлава Гаўла да ўдзельнікаў канфэрэнцыі зачытаў кіраўнік ініцыятывы “Грамадзянская Беларусь” Ян Румл — былы дысыдэнт, а потым сэнатар і міністар унутраных спраў Чэхіі:

“Гэтымі днямі, дакладней, 25 сакавіка, спаўняецца дзевяноста гадоў з дня абвяшчэньня ў 1918 годзе незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. Лёс не спрыяў яе жыцьцю і судзіў ёй яшчэ нашмат меней часу, чым міжваеннай Чэхаславаччыне.

Але я рады, што вы сустракаецеся цяпер менавіта ў Празе, дзе некалі знаходзілася ў эміграцыі Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Драматычная доля нашай краіны дазваляе нам больш чуйна, чым іншым, асягнуць важнасьць гэтай даты для ўсіх дэмакратычна настроеных беларусаў як у самой Беларусі, так і за яе межамі.

Вось жа, адзначаныя ўгодкі – гэта магчымасьць ізноў усьвядоміць шчыльную повязь паміж Беларусьсю і Эўропаю. Зь віны сучаснага рэпрэсіўнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі абодва бакі гэтай зьвязкі ў значнай меры ізаляваныя. Вядома, не безь віны тут і мы, краіны Эўрапейскага Зьвязу, занураныя ў шматлікія блізкія і далёкія, сапраўдныя ці ўяўныя праблемы і пагрозы. Напрыклад, зачаста мы паддаемся – і не адно ў дачыненьні да Беларусі – спакусе зводзіць праблему парушэньня людзкіх і грамадзянскіх правоў да ўсяго толькі бюракратычнай працэдуры. Я маю на ўвазе эўрапейскую візавую палітыку. Свабодамысныя беларусы павінны былі б тут мець нашмат большыя магчымасьці для вывучэньня і разьвіцьця сваёй культуры і нацыянальных традыцыяў – калі немагчыма дасягнуць гэтага дома. Гэта ўсё зь цягам часу ў вялікай ступені апраўдае сябе і акупіцца. Дык жа веру, што будучыня Беларусі эўрапейская, веру, што раней ці пазьней мы павітаем свабодную Беларусь у Эўрапейскім Зьвязе.

Зычу вам усім, прысутным тут беларусам і беларусам ува ўсім сьвеце, усяго добрага на вашыя ўгодкі”.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Квартира-мечта: ванны залманова противопоказания. Специальная акция на ванны. Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .