Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай "Гавары праўду" перадалі подпісы ў Менгарвыканкам Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

"Гавары праўду" перадалі подпісы ў Менгарвыканкам

12.07.2010 13:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Алег Грузьдзіловіч Чыноўнікі Менгарвыканкаму прынялі 105 тысяч подпісаў пад патрабаваньнем перайменаваць адну з вуліц Менску ў гонар Васіля Быкава.

У лідэра кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімера Някляева ў прыёмнай Менгарвыканкаму прынялі 5 тысяч арыгінальных подпісаў. Адразу пасьля гэтага чыноўнікі прынялі яшчэ 100 тысяч копіяў подпісаў — сканаваных і скапіяваных з арыгіналаў.

Подпісы прымаў намесьнік начальніка адзьдзелу лістоў Андрэй Серы.

9 ліпеня падчас ператрусу ў аўтамабілі актывіста кампаніі "Гавары праўду" Міхася Башуры міліцыянты канфіскавалі аркушы з 20 тысячамі подпісаў. Апячатаная машына знаходзілася ў двары Савецкага РУУС Менску ад 3 ліпеня. Туды яе прыгналі зь месца паркоўкі супрацоўнікі міліцыі.

Раней невядомыя абрабавалі кватэру, у якой актывісты "Гавары праўду" захоўвалі больш як 50 тысяч подпісаў пад просьбай перайменаваць адну з вуліц Менску ў гонар Васіля Быкава. Нічога больш з кватэры ня зьнікла.

18 траўня ў часе ператрусу ў офісе кампаніі супрацоўнікі спэцслужбаў сканфіскавалі 10 тысяч подпісаў.

Падрабязнасьці — пазьней на нашым сайце

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .