Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Фрылансер атрымала пракурорскае папярэджанне праз агранома Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня
1213141516171819202122232425262728293031
PDF версiяУвайсці на сайт

альбо

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Фрылансер атрымала пракурорскае папярэджанне праз агранома

11.08.2010 12:42 - Крыніца: Наша Ніва

У аўторак гамяльчанка Таццяна Бублікава атрымала папярэджанне пракуратуры за ажыццяўленне журналісцкай дзейнасці без дамоўных адносінаў з беларускім СМІ ці акрэдытацыі пры МЗС у якасці карэспандэнта замежнага мас-медыя. Наглядныя органы разглядалі законнасць яе дзейнасці ў сувязі з заявай агранома СВК «Урыцкае».

Раней аграном Віктар Лебяшкоў напісаў заяву ў пракуратуру Гомельскай вобласці, у якой паведаміў, што ў канцы ліпеня пасля папярэдняй дамоўленасці па тэлефоне да яго прыехала журналістка Таццяна Бублікава з аператарам — невядомым яму маладым чалавекам. Дзяўчына цікавілася ў спецыяліста, як спякота ўплывае на ўраджай.

Аграном дакументаў у здымачнай групы не пытаўся, інтэрв’ю даў, а пазней даведаўся, што гэты сюжэт выйшаў у эфіры польскага спадарожнікавага тэлеканала «Белсат». Мужчына палічыў, што яго правы парушаныя, і папрасіў пракурораў праверыць «законнасць журналісцкай дзейнасці» Бублікавай.

Яшчэ на мінулым тыдні гамяльчанка, выкліканая позвай у наглядныя органы, патлумачыла пракурору, што з 2010 году супрацоўнічае з варшаўскім прыватным прадпрыемствам NEWS Informacije. На гэтую фірму не ўскладзеныя функцыі рэдакцыі СМІ. Па дамове яна выконвае замовы на прадстаўленне відэаматэрыялаў.

«Ні з якімі сродкамі масавай інфармацыі я не супрацоўнічаю. Ні з замежнымі, ні з беларускімі, — дапоўніла ў тлумачэннях Таццяна. — Лічу, што заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі, а таксама якое-небудзь іншае, не парушаю».

Для Бублікавай гэта першае пісьмовае папярэджанне абласной пракуратуры ў 2010.

«…Як высветлена праверкай, Вы, не маючы працоўных альбо дамоўных адносінаў са сродкамі масавай інфармацыі і не маючы акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных справаў РБ у якасці карэспандэнта замежнага сродку масавай інфармацыі, ажыццяўлялі журналісцкую дзейнасць, што з’яўляецца парушэннем закона Рэспублікі Беларусь „Аб сродках масавай інфармацыі“ У выпадку паўторнага парушэння заканадаўства аб друку і іншых СМІ Вы будзеце прыцягнутыя да больш строгай адказнасці», — гаворыцца ў афіцыйным папярэджанні за подпісам пракурора вобласці В. П. Шаева.

— Па сутнасці, папярэджанне зроблена ў рамках закона «Аб СМІ», — пракаментавала сітуацыю Таццяна. — У адпаведнасці з гэтым законам, журналіст — толькі той, у каго ёсць нейкія юрыдычныя адносіны са сродкам масавай інфармацыі. І менавіта ў гэтым, на думку пракуратуры, мая віна: я займаюся журналістыкай і не належу ні да якога СМІ.

Гэта значыць, працую фрылансерам. У беларускім прававым полі не прадугледжана такой формы заняткаў журналістыкай. І, на думку заканадаўца, я дзейнічаю нелегальна.

Пракурор у размове са мной некалькі разоў звяртаў на гэта увагу — «на думку заканадаўца». Бублікава дадае, што папярэджанне і ўся сітуацыя з незадаволеным і звышпільным аграномам яе, вядома, абурае.

— Відавочна адно:

мяне пакаралі за фрыланс, які з’яўляецца сусветна прызнанай формай працы журналіста. Але ў нашай краіне гэтая дзейнасць чамусьці знаходзіцца па-за законам.

Па сутнасці, калі я не перастану ёю займацца, то наступная скарга якога-небудзь агранома можа прывесці мяне ў суд.

Таццяна задаецца пытаннем: як цяпер да гэтага ставіцца? «Ці то гэта забарона на прафесію журналіста, ці то стымул дамагацца ўвядзення ў мясцовае прававое поле паняцця „журналіст-фрылансер“».

У мінулым годзе Таццяне Бублікавай было ўручана папярэджанне пракуратуры, але з фармулёўкай «за дзейнасць на карысць тэлеканала „Белсат“».

— Лічу, што гэта адна з формаў мэтаскіраванай шырокамаштабнай дзяржаўнай кампаніі па ціску на незалежную прэсу, —

пракаментаваў тады сітуацыю юрыст грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў», былы суддзя Канстытуцыйнага суда РБ Міхаіл Пастухоў. — Мы бачым больш за дзясятак пракурорскіх папярэджанняў, якія ў шэрагу выпадкаў выносяцца неаб’ектыўна. Выкарыстоўваюцца ўсе магчымыя сродкі, каб зрабіць псіхалагічнае ўздзеянне — запалохаць журналістаў і выдаўцоў маланакладных газет.

Падзяліцца навіной:          1 каментар       Юра напiсаў(ла) Жнiвень 11, 2010 у 11:38 Дык атрымлівала грошы ці не? Плаціла падаткі ці не?

Спалохаўся аграном, у апазіцыю ледзь не запісалі, што начальства скажа. Давялось у міліцыю заяву пісаць.         Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з .

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Iмя *запомніць мяне трынаццаць васямнаццаць чатырнаццаць сем дзевятнаццаць *Апошнія ў рубрыцы
Навіны днягалоўнаевідэа на сайцефотарэпартажыСамае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Жнiвень 2010г.
ПнАўСрЧцПтСбНд
Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .