Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Франка Вячорку выключылі з Моладзі БНФ Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня
22232425262728293031
PDF версiяУвайсці на сайт

альбо

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Франка Вячорку выключылі з Моладзі БНФ

21.08.2010 15:39 - Крыніца: Наша Ніва

«За дзеянні, якія ганьбяць гонар і годнасць сябра Моладзі БНФ». З такой фармулёўкай Вячорку, Крэчку і Анісімава выключылі з шэрагаў моладзевага крыла Фронту. Анісімаву, акрамя гэтага, пагражае выключэнне з партыі.

Увечары 19 жніўня адбылося пасяджэнне Рады Моладзі БНФ, на якім прысутнічалі 8 сяброў Рады (усяго ў радзе 15 чалавек), паведамляе . За выключэнне з шэрагаў арганізацыі Вячоркі, Крэчкі і Анісімава прагаласавалі сем чалавек, адзін галасаваў супраць. Вось вытрымка з пратаколу паседжання:

«Пункт парадку дня №2. Аб выключэнні сп. Ф.Вячоркі, А. Крэчкі, А. Анісімава з ліку сяброў Моладзі БНФ. Выступіў: сябра Рэвізійнай камісіі Моладзі БНФ Алесь Каліта, які азнаёміў сяброў Рады Моладзі БНФ, з рашэннем Рэвізійнай камісіі Моладзі БНФ №1 ад 18.08.2010 г., якое рэкамендавала Радзе Моладзі БНФ выключыць з ліку сяброў Моладзі БНФ Ф. Вячорку, А. Анісімава, А. Крэчку за дзеянні, якія ганьбяць гонар і годнасць сябра Моладзі БНФ».

Нагадаем, што Франак Вячорка, Андрэй Крэчка, Антон Койпіш і Уладзімер Малей 12 чэрвеня 2010 г. з шэрагаў Партыі БНФ.

А. Каліта: Інтэрв’ю з Анісімавым стала апошняй кропляй

Сябра Рэвізійнай камісіі Моладзі БНФ Алесь Каліта пракаментаваў «НН» прычыны выключэння з шэрагаў арганізацыі трох яе сяброў. Па яго словах, Вячорку, Крэчку і Анісімава выключылі за парушэнне этыкі і дысцыпліны. «Апошняй кропляй стала распаўсюджанае ў інтэрнэце інтэрв’ю Франака Вячоркі з Алесем Анісімавым», — кажа сп. Каліта. Па яго словах, гутарка была выкананая ў надзвычай хамскім і непаважлівым тоне. У інтрэв’ю Анісмаў нібыта абразіў шэраг сваіх паплечнікаў, у прыватнасці Антона Каліноўскага. Гэта не адзіная прычына выключэння з Моладзі БНФ, падкрэсліў сябра Рэвізійнай камісіі. Ён дадаў таксама, што ў Магілёўскую Раду БНФ накіраваная прапанова разгледзець пытанне аб выключэнні Анісімава з шэрагаў партыі.

Што датычыць Андруся Крэчкі, то яму закідаецца працяг нядобрасумленнай дзейнасці. «Хоць ён і быў адхілены ад пасады старшыні Моладзі БНФ, сп. Крэчка працягвае прадстаўляцца ім. Сваімі дзеянні ён перашкаджае працы новага кіраўніцтва», — адзначыў Алесь Каліта.

Апошнія падзеі ў арганізацыі не паўплываюць на перадвыбарчую кампанію Моладзі БНФ, запэўніў Каліта.

Ф. Вячорка: Мяне здзівіла не рашэнне, а сакрэтнасць вакол яго

Ужо былы сябар Моладзі БНФ Франак Вячорка ў сваім блогу на падзею : «Мяне здзівіла не рашэнне, а сакрэтнасць, пры якім адбывалася паседжанне. Нават у савецкія часы пытанне аб выключэнні каго-кольвек адбывалася ў яго прысутнасць.

Сумна назіраць, як спецслужбы дабіваюць БНФ. Не, я зусім не лічу, што ўсе гэтыя людзі — агенты КДБ. Яны шчыра вераць у тое, што робяць добрую справу. Як і чальцы камісіяў, якія падтасоўваюць выбары. Як і салдаты тэрміновай службы, збіваючы дручкамі дэманстрантаў. Бог ім суддзя».

Падзяліцца навіной:          24 каментары       Кадэбіст напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 11:23 Прыемная навіна. Я так стараўся, Франачак!!! :) sviedka напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 11:54 Новыя кіраўнічкі БНФ настолькі прыліплі да сваіх крэслаў у кабінэце на Варвашэні, што любога, хто паспрабуе нешта канкрэтнае рабіць па-за гэтым кабінэтам, папросту выкідаюць. Каліта ў войску даслужыўся да сяржанта (за выключную ляяльнасьць да начальства) - як жа ён няшчаснага шарагоўца Франака побач з сабой пацерпіць!
Франак, Андрусь, Алесь, трымайцеся! Будучыня Фронту - за вамі, а не за янукевічамі й калітамі! магадан напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 11:57 Франусь, а калі твой бацяня Міхалевіча выключаў, гэта не проіскі крывавай гэбні?
гісторыя ідзе па спіральцы dura lex напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 12:51 Франак, а можа табе лепей не вяртацца з Барсылёны (куды ты паехаў адразу пасьля месяцовага ваяжу ЗША-КУБА-МЭКСЫКА-ЗША, змагар ты наш з рэжымам Лукашэнкі на сонечных пляжах)? Адтуль усе хады ГБ бачныя лепей! І далучайцеся з бацькам да КХП, там спэцыялісты па выкрыцьцю змоваў. Ах, халера, я забыўся, там жа маюць дакладныя зьвесткі, што твайго бацьку завэрбавалі ў 1996 шостым... партыец напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 13:30 Паважаны Франак і твае аднадумцы, перастаньце весьці разбуральную працу. Вам ніхто не замінаў і не замінае працаваць. Вы адмыслова раздзмуваеце канфлікт! jagiellonczyk z Lwowa напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 13:55 Вельмі сумна,"панове",што такое адбывацца можа увогуле! Колькі у краіне тых
сапраудных - беларускамоуных - беларусау ?!?!?! Што ж вы робіце???
Ну а пра "каментатарау",што задаволены здарэньнем сярод моладзі БНФ,што сказаць? Лепей прамаучу,каб не угнявіць... З барацьбы за вольную ды незалежную
БЕЛАРУСЬ сапрауднага беларуса-патрыёта ніхто выключыць няможа ды й не мае права
такога.Беларусы Львова ганьбяць так званае "выключэньне", мы добра ведаем ды
паважаем бацьку Франака Вінцука,так што ,хлопцы,трымайцеся разам!!!ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!! Димыч напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 14:42 А кто такие "белорусы Львова"? Renntier напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 14:56 Усё лягічна. Выключылі за ДЗЕЯНЬНІ, бо тыя, хто выключаў, ніякім дзеяньнем даўно не займаюцца. Вядуць мікравайнушку ў сядзібе на Варвашэні. jagiellonczyk z Lwowa напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 15:04 Неадукаванаму "Димичу" адказваю : сорамна задаваць недарэчнае запытаньне на
мове акупантау! БЕЛАРУСЫ ЛЬВОВА - грамадзяне беларускага паходжаньня,якія ша-
нуюць родную мову,гісторыю,культуру.Спадзяюся,да цябе,невук,дайшло,хто такія
БЕЛАРУСЫ ЛЬВОВА?! А можа у Львоу хочаш прыехаць зь намі пазнаёміцца?! dzied baradzied напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 15:08 zacakausia ja takoj pryjemnaj naviny. Dauno tre bylo gnac' prajdzisvieta Franaka. Банiфацый напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 15:49 Бульдогi пад кiлiмам. Сварка за сваркай. Димыч напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 16:01 2 jagiellonczyk z Lwowa:

Адукаванаму отвечаю:

1.На мове "акупантау" в Беларуси говорит подавляющее число белорусов. И даже не думает, что эта мова акупантау. Если так думаете Вы, то это ваши проблемы, а не Димыча и прочих белорусов.

2. Мне неизвестно что вы там, грамадзяне беларускага паходжаньня, шануеце во Львове.

3. Встречаться с белорусскими хамами Львова? Не, спасибо. И местных хватает с избытком. Iгар напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 16:15 Димыч, трымайся! Трэба даваць асвету варварам!
Беларускамоўная меншасць яшчэ не большасць... Димыч напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 16:35 Беларускамоўная меншасць яшчэ не большасць...


И никогда и не будет большинством. Особенно такая хамская меньшасць... 2 dura lex напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 16:51 +1 Кнехт напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 18:26 2 Димыч

Дзімыч, патлумач лепш моладзі, за што цябе выключылі з БНФа - каб пазбегнуць інсінуацый. Мы табе паверым... mikola ramanau напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 20:35 padtrymlivaiu dimyca@ u getym vypadku.....gde L'vou,a gde Belarus;i pahodzanne ,nihai i kitaiskae ni nadae kultury...a nakont vykliucennia-moladz,nima kudy energiu nakiravac,moza Franaku tre azanicca,zavesci detak. Шабоны напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 21:11 Правильно, пора переженить нафик всю Моладь БНФ, хай займутся детями и пелёнками, а не антигосударственной политикой вообще! Остается лищь решить, как с геями, вот эти от политики таким путём не отвяжутся. Кнехт напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 21:29 2 Шабоны

!!! :)))

У Вас дзяржаўны стыль мыслення.
Чаму вы не кандыдат у прэзідэнты? Тым болей, што ў Вас такі велізарны патэнцыял (па Лябедзьку) - Вас не ведае 100% выбарцаў.
:) Димыч напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 22:03 Кнехт напiсаў(ла)
Жнiвень 20, 2010 у 18:26
2 Димыч

Дзімыч, патлумач лепш моладзі, за што цябе выключылі з БНФа - каб пазбегнуць інсінуацый. Мы табе паверым...

Пане даражэньки! Вы будзеце хахатаць, але Дзимыч сышоу адтуль дабравольна, без выключэньня. Да сяго дня атрымливаю запрашэньни на ихния пасядзелки. Дзякуй, але не пайду. Нецикава. Пятро Касьнерык напiсаў(ла) Жнiвень 21, 2010 у 10:11 dura lex напiсаў(ла)
Жнiвень 20, 2010 у 12:51
Франак, а можа табе лепей не вяртацца з Барсылёны (куды ты паехаў адразу пасьля месяцовага ваяжу ЗША-КУБА-МЭКСЫКА-ЗША, змагар ты наш з рэжымам Лукашэнкі на сонечных пляжах)?

2 dura lex напiсаў(ла)
Жнiвень 20, 2010 у 16:51
+1

Па гэтух КАМЕНТАРАХ легка зрабіць выснову наколькі ЭЎРАбеларусы цывілізаваныя, дэмакратычныя і ПРАЗРЫСТЫЯ Сакратар_Управы напiсаў(ла) Жнiвень 21, 2010 у 11:35 Дзімычу

Ну як жа: тады давядзецца "скамуніжджаны" кампутар ва Управу вяртаць... Белаэмігрант напiсаў(ла) Жнiвень 21, 2010 у 13:23 Франак вучыся ў ЭГУ і пішы раман пра службу ў Чырвоным войску Хроснага бацькі, заробіш Нобеля па літаратуры. А з гэтымі вежамі розуму пасьпееш яшчэ ваяваці, галоўнае здароўье, дыплём магістра. Пятро Касьнерык напiсаў(ла) Жнiвень 21, 2010 у 13:37 Сакратар_Управы напiсаў(ла)
Жнiвень 21, 2010 у 11:35
Дзімычу
Ну як жа: тады давядзецца "скамуніжджаны" кампутар ва Управу вяртаць.

Чаго ЦАЦКАЦЦА!!!
--У Курапаты Яго!!!
--У Курапаты!!!         Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з .

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Iмя *запомніць мяне два чатыры васямнаццаць пятнаццаць дзевяць *Апошнія ў рубрыцы
Навіны днягалоўнаевідэа на сайцефотарэпартажыСамае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Жнiвень 2010г.
ПнАўСрЧцПтСбНд
Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .