Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Франаку Вячорку не далі рэкамэндацыю для паступленьня на журфак Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Франаку Вячорку не далі рэкамэндацыю для паступленьня на журфак

07.04.2008 12:43 - Крыніца: Хартыя'97

5 красавіка ў краіне прайшлі першыя прафэсійна-псыхалягічныя сумоўі. Рэкамэндацыі камісіі неабходныя для паступленьня на «асабліва сацыяльназначныя» спэцыяльнасьці.

Generation.by пабываў у БДУ, дзе сумоўе праходзілі жадаючыя паступіць на спэцыяльнасьць «(міжнародная) журналістыка», у тым ліку і адлічаны з журфака студэнт Франак Вячорка. Таксама ў галоўным корпусе праходзілі сумоўі і на іншыя спэцыяльнасьці.

Асноўная маса студэнтаў прыйшла да пачатку, таму чарга ўсё ж была. У тую частку галоўнага корпуса, дзе знаходзіліся аўдыторыі для сумоўя, праход быў перакрыты. Дружыньнікі сказалі, што журналістам на праход і здымкі трэба атрымаць «паперу». Якую і дзе — не ўдакладнялі.

Абітурыенты былі ў парадных строях: хлопцы пры гальштуках, дзяўчаты на абцасах. Атмасфэра — як на іспытах: напружаная і ўрачыстая. Збольшага народ выходзіў з усьмешкамі: «рэкамэндавалі». Былі і такія, хто разгублена тэлефанавалі бацькам «сказалі падысьці праз гадзіну». І хаця некаторыя адразу ведалі вынік, трэба было пачакаць на афармленьне.

Як распавялі абітурыенты, якія пасьпяхова прайшлі сумоўе, пытаньні ім задавалі наступныя:

«Хто рэдактар «Советской Беларуси», «Якія вы ведаеце беларускія выданьні і хто іх рэдактары», «Калі была прынятая Канстытуцыя», «Калі Дзень Незалежнасьці», «Хто ваш кумір»? Ну і, натуральна, «Чаму хочаце стаць журналістам?».

Моладзеваму актывісту, сыну намесьніка старшыні Партыі БНФ Франаку Вячорку, які ішоў апошнім, пытаньня «чаму ты хочаш стаць журналістам» не задавалі. Ля дзьвярэй у аўдыторыю ён сутыкнуўся з намесьніцай дэкана Вольгай Самусевіч.

Адбылася доўгая і эмацыйная гутарка пра адлічэньне Франака і пра водгукі адміністрацыі аб ягоных посьпехах ў вучобе. Спадарыня Самусевіч націскала на тое, што яна — «проста адміністратар і ад яе нічога не залежыць». Дыскусію прыпыніў дэкан пытаньнем «абітурыент зьбіраецца заходзіць?».

Франаку паведамілі, што ўсе чыталі ягоны ЖЖ — і паўкрыдзіліся з таго, што ён пісаў. А таксама перапыталі, ці не ідзе дыктафонны запіс і забралі ў яго тэлефон.

Пытаньні Франаку задаваліся не як абітурыенту, а як адлічанаму студэнту. Кранулі і тэму адукацыйных праектаў БДУ і Швэцыі:

«Адзіным пытаньнем, якое тычылася журналістыкі непасрэдна было, ці разумею я, што мае допісы ў жж не адпавядаюць сацыяльнай адказнасьці журналіста. Як колішняга студэнта, у мяне таксама запыталіся, на падставе чаго рэдакцыя можа адмовіць аўтару ў публікацыі. Пасьля маіх разважаньняў мне сказалі, што складваецца ўражаньне, быццам я цісну на камісію», -- паведаміў Франак.

Вячорку трымалі трохі дольш, чым астатніх, аднак рэкамэндацыі не далі. Хаця імя рэдактара «Советской Беларуси» актывіст ведаў дакладна:

«Мяне папрасілі выйсьці на пяць хвілін. Па вяртаньні мне паведамілі, што камісія параілася і вырашыла рэкамэндацый мне не даваць,» — распавядае Франак.

Прафэсійна-псыхалягічныя сумоўі будуць праходзіць цягам месяцу, на іх запісалася ля 15 тысяч абітурыентаў.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .