07.04.2008 12:01
Актывіст БНФ Франак Вячорка, адлічаны з 3-га курса факультэта журналістыкі БДУ, падаў пазоў у суд аб сваім аднаўленьні на вучобе.
Заява пададзеная ў Менскі гарадзкі суд поштай. У ёй Франак патрабуе аднаўлення ад рэктара БДУ Васіля Стражава.
Акрамя таго, Ф.Вячорка паспрабаваў прайсці прафесійна-псіхалагічнае сумоўе для паступлення на факультэт журналістыкі. Але не прайшоў.
РЈ мінулую суботу РЅР° СЃСѓРјРѕСћРµ Сћ БДУ было запіснана больш Р·Р° тысячу абітурыентаў. Р—СЊ С–С… толькі 5 чалавек РЅРµ прайшло РїСЂaцэдуру, Сѓ тым ліку РїР° спэцыяльнасьці «Р¶СѓСЂРЅР°Р»С–стыка» -- 1 чалавек.
Адлічэньню Ф.Вячоркі папярэднічаў адміністрацыйны арышт. Ён быў затрыманы 16 студзеня ў будынку суда Цэнтральнага раёна Мінска, куды прыйшоў падтрымаць актывістку Юлію Сіўцову. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі Ф.Вячорку ў дробным хуліганстве. Ён быў арыштаваны на 15 сутак. З-за арышту студэнт не змог своечасова здаць сесію, што і стала фармальнай прычынай адлічэння з БДУ.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.