Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Фэрмэр з 20-гадовым стажам: “Мы — кляс, які вымірае” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Фэрмэр з 20-гадовым стажам: “Мы — кляс, які вымірае”

04.03.2010 05:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Іна Студзінская

Сёньня ў канфэрэнц-залі сталічнага гатэлю «Беларусь» адбыўся рэспубліканскі сход, прысьвечаны 20-годзьдзю фэрмэрскага руху ў Беларусі. На форум зьехаліся больш за 60 фэрмэраў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Фэрмэрства пачало адраджацца ў Беларусі ў 1990-м годзе. Тады 84 чалавекі не пабаяліся рызыкнуць, узялі зямлю і пачалі працаваць самастойна. Пік разьвіцьця фэрмэрскіх гаспадарак прыпадае на 1993-94 гады. Тады іх колькасьць дасягнула 5 тысяч. Паводле стану на 2009 год у Беларусі налічваецца 2108 фэрмэрскіх гаспадарак. Гутару са старшынёй Беларускага грамадзкага аб’яднаньня фэрмэраў Канстанцінам Ярмоленкам, які стаіць ля вытокаў фэрмэрскага руху. Пытаюся, што зьмянілася за гэтыя 20 гадоў:

Канстанцін Ярмоленка«Мне асабіста здаецца, што як гэтыя пытаньні былі ад самага першага моманту — зямля, крэдыты, фінансы, удзел уладаў у жыцьці фэрмэрства — так яны і засталіся да сёньняшняга дня».

Карэспандэнтка: «Ці адчуваеце вы падтрымку дзяржавы, клопат? Або кожны сам-насам са сваімі праблемамі?»

«Мне здаецца, з фэрмэрствам і рэформамі сельскай гаспадаркі так: альбо рэформы ёсьць, і дзяржава гэтыя рэформы праводзіць і ўзначальвае, альбо адбываецца імітацыя бясконцая, што нешта там робіцца... Ну, а фактычна адзін ці паўтара працэнта зямлі ў фэрмэраў за 20 гадоў — што яны ёсьць, што іх няма, як гэта ні крыўдна для саміх фэрмэраў».

На сходзе выступіла каля дзясятка ганаровых гасьцей: пачынаючы ад старшыні Саюзу прадпрымальнікаў Уладзімера Карагіна і заканчваючы прадстаўніком Міністэрства сельскай гаспадаркі Ўладзімерам Вараб’ём. Вось толькі ніводнаму фэрмэру, які насамрэч робіць на зямлі, слова чамусьці не далі. Таму фэрмэр з Крупскага раёну Васіль Баравуля пра набалелае мусіў гаварыць зь месца:

Васіль Баравуля
Уладзімер Верабей
 Міхаіл Хіўранко
«Гэтае пытаньне не патрэбна чыноўнікам ад фэрмэрства, якія тут выступалі. Але ў гэтым пытаньні кроўна зацікаўленыя ўсе фэрмэры Рэспублікі Беларусь. І гэтае пытаньне, спадарства, вы ніколі ня ўздымеце. Гэта пытаньне наша, фэрмэраў. І сёньня, калі Саюз фэрмэраў не выступае за ўвядзеньне элемэнтаў прыватнай уласнасьці на зямлю, то мне сорамна за такі Саюз фэрмэраў».

Дарэчы, на пытаньне паспрабаваў адказаць чыноўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Ўладзімер Варабей, які прапанаваў фэрмэрам быць больш ініцыятыўнымі:

«Вы ведаеце, што такое праект указу? Гэта паўгода працы. Была яшчэ прапанова: распрацаваць праграму разьвіцьця фэрмэрскіх гаспадарак. Хто перашкаджае? Хто будзе распрацоўваць? Мы, чыноўнікі? Уносьце прапановы, абагульніце ўсё гэта, а ня трэба займацца танным папулізмам».

Міхаіл Хіўранко з Асіповіцкага раёну — адзін з тых 84-х фэрмэраў, якія першымі ўзялі зямлю ў 1990-м годзе. (Дарэчы, засталося працаваць з тых васьмі дзясяткаў чацьвёра.) Быў дырэктарам саўгасу, 20 гадоў таму ўзяў больш за 130 гектараў зямлі — палеткі, лес, урочышча, азёры. Пачынаў з вырошчваньня грэчкі, потым займаўся вырошчваньнем гародніны, бульбы, зараз займаецца насеньняводзтвам зёлак. Таксама выступае за прыватную ўласнасьць на зямлю. Што да дапамогі дзяржавы, кажа:

«На дзяржаву крыўдаваць няма чаго, таму што дурнаватая наша дзяржава, яна не разумее, што мы ж ня красьці хочам, а мы працуем. Дайце нам магчымасьць працаваць. Мы, фэрмэрскія гаспадаркі, напэўна б маглі ўзяць зямлю ў прыватную ўласнасьць, і потым на аснове гэтай прыватнай уласнасьці маглі б разьвівацца альбо буйныя фэрмэрскія гаспадаркі, альбо штосьці яшчэ».

Дарэчы, зараз фэрмэрскія гаспадаркі валодаюць толькі 1% зямлі. Вырабляюць яны крыху больш за 1% валавай сельскагаспадарчай прадукцыі. Найбольшая іх доля — у агародніцтве: яны вырошчваюць каля 10% усёй гародніны.

Ці ёсьць будучыня ў беларускага фэрмэрства? Фэрмэр з 20-гадовым стажам Міхаіл Хіўранко перакананы:

«Фэрмэрства, канечне, як кляс у будучыні ня будзе існаваць наагул. Чаму? Таму што зараз яно сацыяльна не запатрабаванае. Карпарацыі будуць стварацца, як ва Ўкраіне. Ужо ва Ўкраіне ёсьць магутныя карпарацыі з выдатнай тэхнікай — занялі добрыя землі, цудоўна працуюць, зь вялікай прадукцыйнасьцю працы. І фэрмэрам там ужо не знаходзіцца месца. Мы — кляс, які вымірае, гэта відавочна, гэта зразумела. Нам засталося мала».

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .