Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Езьдзіць па Кіеву утрая таньней, чым па Менску Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Езьдзіць па Кіеву утрая таньней, чым па Менску

11.04.2008 12:55 - Крыніца: Радыё Свабода

У маскоўскім мэтро

11.04.2008 08:51

Прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасьці стварае спэцыяльную ініцыятыўную групу. Яна будзе зьбіраць подпісы за вяртаньне льготаў на праезд у грамадзкім транспарце пэнсіянэрам, студэнтам і школьнікам.



Аляксандар Бухвостаў сказаў нашаму радыё, што цяпер ідзе фармаваньне групы. Гэта зойме прыкладна месяц. І хаця колькасьць групы параўнальна невялікая (200 асобаў), прафсаюзы не сьпяшаюцца. З абсалютна кожным кандыдатам правядуць індывідуальную размову. Як тлумачыць спадар Бухвостаў, каб не паўтарыць памылак, калі спрабавалі зьбіраць подпісы супраць кантрактнай сыстэмы. Тады пад ціскам уладаў некалькі чалавек паказалі, што іх, быццам, запісалі ў групу бязь іхняй згоды:    “Каб ніхто не адмовіўся. Той раз мы таксама адбіралі людзей. Але група была занадта вялікая (паўтысячы чалавек), і некалькі асобаў, калі пачаўся ціск, адмовіліся ад сваіх подпісаў.  Цяпер хочам, каб у групу ўвайшлі самыя надзейныя людзі. Мы папярэджваем кожнага: на вас будуць ціснуць, да вас будуць званіць, прыходзіць, вас будуць прымушаць... Але вы мусіце ўсё гэта разумець”. Каб дасягнуць сваёй мэты прафсаюзным актывістам спатрэбіцца прайсьці праз некалькі выпрабаваньняў. Найперш – стварыць групу. Пасьля – зарэгістраваць яе ў Цэнтральнай выбарчай камісіі. Потым – сабраць ня менш за 50 тысячаў подпісаў грамадзянаў Беларусі. І ўжо пасьля гэтага перадаць прапановы па зьмяненьню заканадаўства ў Нацыянальны сход.  Але нават, калі ініцыятары змогуць усё гэта зрабіць, наўрад ці іх падтрымаюць дэпутаты. Кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў ужо неаднойчы публічна казаў, што, на ягоную думку, трэба пачакаць і паглядзець, якія вынікі дае адмена ільготаў. Вось і ў чацьвер, 10-га красавіка, калі зайшла размова пра вяртаньне льгот інвалідам, спадар Папоў заявіў: “Мы з вамі толькі што прынялі закон аб льготах, указ прэзыдэнта. Яшчэ чарніла не высахла, а мы ўжо пачынаем казаць: давайце ўсё вернем назад. На ўсё патрэбны грошы. А іх павінны зарабіць у сфэры матэрыяльнай вытворчасьці. І толькі потым іх можна падзяліць”. Беларускія ўлады, калі адмянялі льготы, спасылаліся на тое, што ў бліжэйшых суседзяў усё значна даражэй. Ці сапраўды гэта так? Тэлефаную да знаёмай у Кіеў і пытаюся ў Натальлі, колькі каштуе адна паездка ў мэтро ў сталіцы Украіны: “50 капеек. 1 даляр – 5,05 грыўны. А жэтон каштуе 50 капеек. Аўтобус, трамвай, тралейбус – кошты тыя ж самыя”.  Цяпер параўнаем. 50 капеек – гэта 10 цэнтаў. А кошт беларускага квітка 600 рублёў – гэта 28 цэнтаў. Амаль утрая даражэй! А калі перавесьці ўсё ў беларускія грошы, дык атрымаецца, што праезд у Кіеве каштуе 210 рублёў, а ў Менску – 600. Да гэтага можна дадаць, што сярэдні заробак у сакавіку сёлета ў беларускай сталіцы склаў 450 даляраў, ва ўкраінскай – 440.  Але ж ва Украіне пэнсіянэры, чарнобыльцы, студэнты, школьнікі маюць розныя льготы. Вось што кажа Натальля:“Мой тата ў мэтро бясплатна праходзіць”.  У Маскве праезд у мэтро каштуе 19 расейскіх рублёў. А за 1 даляр тут даюць каля 24 рублёў. На беларускія грошы адна паездка цягне на 1700 рублёў. Аўтобус, трамвай, тралейбус – па 15 рублёў. Але ж і заробкі ў расейскай сталіцы непараўнальна большыя. У сакавіку сярэдні заробак тут перавысіў 1000 даляраў.  Кірыла – былы жыхар Менску, які гадоў сем таму перабраўся ў Маскву, гаворыць:  "Калі купляць квіткі на шмат паездак, усё намнога таньней. Акрамя таго, для пэнсіянэраў і студэнтаў у Маскве існуюць льготы. За цану пяці паездак на мэтро студэнт можа набыць месячны праязны." 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .