Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай “Есьман, Ільіна, Паўлючук — падмурак рэжыму” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

“Есьман, Ільіна, Паўлючук — падмурак рэжыму”

14.11.2008 16:35 - Крыніца: Радыё Свабода

14.11.2008 15:52 Аляксандар Лукашэнка загадаў звольніць трох судзьдзяў Цэнтральнага раёну Менску — , і , якія падазраюцца ў карупцыі. Раней гэтыя судзьдзі вызначыліся абвінаваўчымі прысудамі, вынесенымі ў палітычных справах супраць апазыцыянэраў.

У Цэнтральным судзе пакуль ніякіх зьменаў: шыльды з прозьвішчамі Есьмана, Ільіной і Паўлючук, як і раней, знаходзяцца на дзьвярах іх кабінэтаў.

У судзьдзі Паўлючук багата спраўСудзьдзя Паўлючук займалася прыёмам грамадзянаў па адміністратыўных справах. Спадар Есьман таксама быў на працы, але адмовіўся даваць якія-небудзь камэнтары. Пра месцазнаходжаньне судзьдзі Ільіной сакратар нічога не паведаміў. Прэсавы сакратар Вярхоўнага суду сказала, што судзьдзі пакуль ня звольненыя:

“Рашэньне прымаецца ў адпаведнасьці з законам. Судзьдзі прызначаюцца і здымаюцца з пасады ўказам прэзыдэнта”.

Карэспандэнт: “А яны не арыштаваныя?”

Гурыновіч: “Не. А за што?”

Карэспандэнт: “Яны ж падазраваныя ў карупцыі”.

Гурыновіч: “Ну, праводзіцца праверка гэтых спраў”.

Есьмана, Ільіну і Паўлючук згадаў у зьвязку з “кватэрнымі махінацыямі”. А менавіта — з гісторыяй пра тое, як пракурор Менскай вобласьці набываў сабе кватэру. Кватэра была набытая з парушэньнямі. І калі асоба, якая жыла ў ёй, зьвярнулася ў суд Цэнтральнага раёну, то судзьдзя Ільіна “ўзгадняла праз тэлефон са Сьнегіром пасьлядоўнасьць сваіх дзеяньняў”. А судзьдзі Есьман і Паўлючук “прынялі рашэньне накласьці спагнаньне на наймальніка кватэры за нібыта самавольную перапляніроўку гэтай кватэры”. Аляксандар Лукашэнка загадаў старшыні Вярхоўнага суду вызваліць ад займаных пасадаў судзьдзяў Ільіну, Есьмана і Паўлючук.

Усе трое вызначыліся таксама ўдзелам у палітычных справах супраць апазыцыянэраў. Да прыкладу, спадар Есьман стаў вядомы яшчэ пакараньнямі ўдзельнікаў дэманстрацый увесну 1996 году. А судзьдзя Алена Ільіна пазбавіла волі на паўтара года. Былы палітвязень адзначае:

Андрэй Кім“Тут пытаньне ў тым, што гэтыя судзьдзі — той падмурак рэжыму, які патрэбен нашым уладам, каб трымацца. Бо яны займаліся незаконнымі асуджэньнямі. І гэтым яны былі знакамітыя. Паўлючук — гэта наагул асобная песьня. Колькі разоў я быў у яе на судах, у якасьці абвінавачанага і проста гледача, і, канечне, гэта быў жах. Складалася ўражаньне, што ім нехта кажа, колькі сутак даць, і яны гэта робяць. Я ўпэўнены, што сама судзьдзя Ільіна, якая выносіла мне крымінальны прысуд, вельмі добра разумее, што яна мне дала паўтары года і гэта несправядліва. Гэта проста ні ў якія вароты!”

Аляксей МарачкінМастак , да прыкладу, быў асуджаны напярэдадні 25 сакавіка судзьдзёй Паўлючук да арышту нібыта за тое, што нецэнзурна лаяўся. Ён лічыць, што вынесены прысуд быў несправядлівым:

“Я ішоў на тое, што ніхто ж не паверыць, што я карыстаюся гэтымі брыдкімі словамі. Яна так прабарабаніла, так хутка, што я нават не разабраўся. Так страчыла, што цяжка было разумець. І раптам тут жа сказала — 6 сутак. Такі канвэер”.

Валянцін СтэфановічПаводле праваабаронца , спадар Есьман мусіў разглядаць справу зьняволенага . Спадарыня Ільіна таксама разглядала “справу 14-ці”, а Паўлючук “фактычна мела дачыненьне да канвэеру па інтэрнаваньні апазыцыянэраў”. Спадар Стэфановіч лічыць цяперашнюю сытуацыю паказальнай:

“Бо гэта паказвае сыстэму. Тут справа не ў пэрсаналіях. Калі судзьдзі ў нас настолькі залежныя, што вельмі часта яны выносяць рашэньні, зыходзячы не з палажэньняў закону, а ўзгадняючы — няважна з кім: з пракурорам, старшынёй аблвыканкаму ці з кім заўгодна. Гэта сыстэма. Тэлефоннае права, якое зараз агучылі, на жаль, вельмі распаўсюджанае. І гэта будзе датуль, пакуль ня будзе праведзена нармальная судовая рэформа, якая сапраўды будзе гарантаваць незалежнасьць судовай сыстэмы, незалежнасьць судзьдзі”.
 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 студзеня 2009
« 2009 г.
« Студзень
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 


Надвор'е Беларусь:

 


Рознае:

Экскаватор погрузчик Амкодор в москве.

Flingie.com - 100% free dating website, find and date local singles online.


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2008 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .