аўтар Алег Грузьдзіловіч
Часовы павераны ў справах Эстоніі ў Беларусі Хары Лахтейн падаў у адстаўку пасьля таго, як 20-гадовая жыхарка Менску абвінаваціла дыплямата ў сэксуальных дамаганьнях.
Гэтыя факты пацьвердзіла прэсавы сакратар МЗС Эстоніі
Керстці Лука ў адказе на запыт эстонскай газэты “Postimees”. Як стала вядома эстонскім журналістам, 20-гадовая мянчанка даслала ў МЗС Эстоніі ліст з фотаздымкамі, якія даказвалі факт яе сустрэчы з дыпляматам. У лісьце таксама паведамлялася, што нібыта Хары Лахтейн аддзячыў сваёй знаёмай і яе сяброўкам шэнгенскімі візамі.
У консульстве Эстоніі ў Менску адстаўку часовага паверанага
Хары Лахтейна не камэнтуюць. "Консульства працягвае працаваць у звычайным парадку", — сказала "Свабодзе" супрацоўніца консульства.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.