Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Эштан лічыць, што ЭЗ можа стабілізаваць Беларусь Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Эштан лічыць, што ЭЗ можа стабілізаваць Беларусь

10.03.2010 13:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Сёньня ў Страсбуры кіраўніца эўрапейскай дыпляматыі Кэтрын Эштан прэзэнтавала эўрапарлямэнтарам плян замежнай палітыкі Брусэлю, якой мае кіраваць цягам бліжэйшых пяці гадоў.

Зьвяртаючыся да дэпутатаў эўрапейскага парлямэнту, яна падкрэсьліла: “Шырэйшы міжнародны давер да нас залежыць ад правільнага падыходу да нашых суседзяў…”, — падае агенцтва .

“ЭЗ мусіць давесьці, што ён можа стабілізаваць сумежныя з сабой краіны — ад Беларусі да Марока — і дапамагчы ў іх рэфармаваньні, калі хоча, каб на сусьветнай арэне яго ўспрымалі сур’ёзна”, — заявіла Кэтрын Эштан.

Паводле кіраўніцы замежнай палітыкі ЭЗ, падобная стабілізацыя дасягаецца шляхам заахвочваньня палітычных і эканамічных рэформаў у памежных краінах. Зь гледзішча Эштан, суседзкая палітыка Брусэлю павінна быць больш узгодненай і напорыстай.

“Калі мы будзем дзейнічаць згодна, то зможам забясьпечыць нашы інтарэсы. Калі не, вырашаць за нас будуць іншыя”, — падкрэсьліла яна.

Ключавымі ж момантамі дакладу Кэтрын Эштан сталі Ўкраіна, Балканы, Іран і Блізкі Ўсход, а таксама ініцыятыва стварэньня новай Эўрапейскай дыпляматычнай службы.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .