Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Эштан лічыць, што Еўразвяз можа стабілізаваць Беларусь Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Эштан лічыць, што Еўразвяз можа стабілізаваць Беларусь

10.03.2010 14:35 - Крыніца: Хартыя'97

10 сакавіка ў Страсбурзе вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па пытаннях знешняй палітыкі Кэтрын Эштан прэзентавала еўрапарламентарам план замежнай палітыкі Брусэля.

Гэты план будзе працаваць на працягу пяці найбліжэйшых гадоў, паведамляе .

Звяртаючыся да дэпутатаў еўрапейскага парламента, Кэтрын Эштан падкрэсліла: «Шырокі міжнародны давер да нас залежыць ад правільнага падыходу да нашых суседзяў», -- перадае агенцтва DPA.

«ЕЗ павінен давесці, што ён можа стабілізаваць сумежныя з сабой краіны - ад Беларусі да Марока - і дапамагчы ў іх рэфармаванні, калі хоча, каб на сусветнай арэне яго ўспрымалі сур'ёзна», - заявіла Кэтрын Эштан.

Па словах кіраўніцы знешняй палітыкі ЕЗ, падобная стабілізацыя дасягаецца шляхам заахвочвання палітычных і эканамічных рэформаў у памежных краінах. На думку Эштан, палітыка добрасуседства Брусэля павінна быць больш узгодненай і настойлівай.

«Калі мы будзем дзейнічаць у згодзе, дык зможам забяспечыць нашыя інтэрасы. Калі не, вырашаць за нас будуць іншыя», - падкрэсліла яна.

Ключавымі ж момантамі дакладу Кэтрын Эштан сталі Украіна, Балканы, Іран і Блізкі Усход, а таксама ініцыятыва стварэння новай Еўрапейскай дыпламатычнай службы.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .