Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Эўразьвяз заклапочаны сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Эўразьвяз заклапочаны сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

25.02.2010 15:36 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Дзяржсакратар Гішпаніі па справах Эўропы Дыега Лопэс Гарыда ад імя рады Эўразьвязу выказаў заклапочанасьць пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.


Выступаючы на дэбатах у Эўрапарлямэнце 24 лютага, ён адзначыў недахоп у краіне свабоды выказваньня і асацыяцыяў, павелічэньне ціску на апазыцыйных актывістаў і мэдыі, у прыватнасьці праз увядзеньне кантролю над інтэрнэтам, перадае .

Паводле Дыега Лопэса Гарыды, асаблівую трывогу выклікае парушэньне правоў польскай меншасьці ў Беларусі. Ён падкрэсьліў неабходнасьць працягваць з афіцыйным Менскам дыялёг, за які адказвае вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешніх сувязях Кэтрын Эштан.

“Для Беларусі важна пачаць рух у слушным напрамку”, — заявіў прадстаўнік рады ЭЗ.

Ён адзначыў, што заява Эштан ад 16 лютага пра тое, што сытуацыя з польскай меншасьцю ў Беларусі ўплывае на стасункі Менску з ЭЗ, была накіравана праз дыпляматычныя каналы беларускім уладам.

Паводле Дыега Лопэса Гарыды, неабходна выразна даць зразумець афіцыйнаму Менску, як важна захоўваць правы чалавека, а таксама прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасьці да сытуацыі ў краіне, якая “выклікае трывогу”.

На разглядзе ў вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па зьнешніх сувязях Кэтрын Эштан знаходзіцца сумесны прамежкавы плян падтрымкі рэформаў у Беларусі, падрыхтаваны Эўракамісіяй на запыт рады ЭЗ.

Пра гэта паведаміла эўракамісар па міжнародным супрацоўніцтве і гуманітарнай дапамозе Крысталіна Георгіева. Яна адзначыла, што спадарыня Эштан таксама ўлічыць высновы місіі Эўрапарлямэнту, якая наведае Менск 25—27 лютага.

Кіраўнік дэлегацыі Крыстыян Вігенін назваў “непрымальнай” сытуацыю з парушэньнем у Беларусі правоў чалавека, у тым ліку правоў нацыянальных меншасьцяў. Паводле спадара Вігеніна, палітыка збліжэньня, якую ЭЗ пачаў адносна Беларусі, недастаткова выніковая, і структуры ЭЗ павінны выпрацаваць агульную стратэгію. Патрэбна “дарожная мапа”: “не рэкамэндацыі, а плян дзеяньняў для падтрымкі рэформаў”.

Паводле польскіх дэпутатаў, Эўразьвязу неабходна ўвязаць эканамічную дапамогу з дэмакратычнымі пераўтварэньнямі ў Беларусі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .