Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Эўразьвяз: Разганяеце дэманстрацыі, ня зьменшым кошты на візы Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Эўразьвяз: Разганяеце дэманстрацыі, ня зьменшым кошты на візы

11.04.2008 13:59 - Крыніца: Наша Ніва

Эўрадэпутаты ня хочуць падпісвацца пад дэклярацыяй аб памяншэньні коштаў візаў для грамадзян Беларусі, бо гэта азначала б згоду з палітыкай Лукашэнкі.

Зьніжэньне кошту шэнгенскіх візаў для беларусаў магло б успрыняцца як ухваленьне ўраду Беларусі, які падвысіў кошт сваіх візаў для грамадзян Эўразьвязу.

Такую думку выказаў «Свабодзе» дэпутат Эўрапарлямэнту з групы Эўрапейскай народнай партыі Вітаўтас Ландзбергіс. Пры гэтым ён ня змог згадаць, ці падпісваў ён сам дэклярацыю аб неабходнасьці памяншэньня кошту віз для беларусаў, якую распрацавалі дэпутаты‑сацыялісты. Тым ня меней да самой іх ініцыятывы ён паставіўся скептычна:

«Гэтая зьява крыху з галіны піяру, тым больш у кантэксьце таго, што Лукашэнка вельмі падвысіў кошт візаў у Беларусь. Фактычна ён не зацікаўлены ў гэтым і робіць учынкі, што зьяўляюцца выклікам… На першы погляд: чаму б не, давайце, канешне, зьнізім, але гэта ня будзе зроблена. Сацыялісты хацелі сябе добра паказаць, ведаючы, што з гэтага нічога ня будзе».

На думку спадара Ландзбергіса, нават калі былі б сабраныя неабходныя подпісы для дэклярацыі Эўрапарлямэнту, рашэньне будуць прымаць іншыя органы Эўразьвязу.

Зь іншага боку, спадар Ландзбергіс зазначыў, што Беларусь застаецца ў цэнтры ўвагі Эўрапарлямэнту.

Паводле

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Dance Dating Party - Speed dating. Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .