Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Эўрапарлямэнт – Менску: Зарэгіструйце СПБ, БХД і “Вясну”! Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Эўрапарлямэнт – Менску: Зарэгіструйце СПБ, БХД і “Вясну”!

09.03.2010 19:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Палітычныя фракцыі Эўрапарлямэнту ўзгаднілі праект рэзалюцыі па Беларусі, якая, як чакаецца, будзе ўхваленая заўтра апоўдні.

Важнейшае палажэньне дакумэнту – патрабаваньне да беларускіх уладаў зарэгістраваць Саюз палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс і перадаць арганізацыі яе ўласнасьць, перадае польскае агенцтва .

Апрача таго ў праекце рэзалюцыі прадугледжваецца патрабаваньне вызваліць з турмаў палітычных актывістаў Андрэя Бандарэнку, Івана Міхайлава і Арцёма Дубскага, зарэгістраваць праваабарончы цэнтр “Вясна” і партыю БХД, якім шмат разоў было адмоўлена ў легалізацыі.

Разам з тым у праекце рэзалюцыі ўтрымліваецца падтрымка палітыкі адкрытасьці і дыялёгу Эўразьвязу з Беларусьсю, але пад умовай, што такі дыялёг будзе весьці да паляпшэньня сытуацыі ў галіне правоў чалавека ў краіне.

Пагроза санкцыяў зьяўляецца ў дакумэнце адзін раз, у самым канцы:

“Надаючы вялікую вагу працэсу лібэралізацыі палітычнага і грамадзкага жыцьця ў Беларусі, Эўрапарлямэнт падкрэсьлівае, што далейшае парушэньне правоў чалавека і асноваў законнасьці ў Беларусі можа прывесьці да перагляду стаўленьня Эўразьвязу да Беларусі, уключна зь вяртаньнем санкцыяў”.

Праект рэзалюцыі таксама нагадвае афіцыйнаму Менску, якія магчымасьці мае Беларусь у выпадку выкананьня дэмакратычных нормаў – краіна магла б разьлічваць на падпісаньне пагадненьня аб супрацоўніцтве і партнэрстве з Эўразьвязам, фінансавую дапамогу ЭБРР, Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку, падтрымку ў атрыманьні чарговых крэдытаў МВФ

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .